Слонімская аўстэрыя

Слонімская аўстэрыя — будынак у Слоніме, размешчаны па вул. Савецкай, 10. Пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы як заезны дом пры палацы слонімскага старосты М. К. Агінскага. Помнік архітэктуры барока.

Славутасць
Слонімская аўстэрыя
53°05′39″ пн. ш. 25°19′16″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000511шыфр 412Г000511
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўстэрыя ў пач. XX ст.

Архітэктура правіць

Спачатку 2-павярховы (ў ХХ ст. надбудаваны 3-й паверх, завершаны 2-схільным дахам). Галоўны фасад прамавугольнага ў плане будынка раскрапаваны буйнамаштабнымі руставанымі лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Палавіна 1-га паверха была адведзена пад гасціную, перакрытую 4 ветразевымі скляпеннямі з цэнтральнай апорай. Пад гэтай часткай дома размешчаны шырокія скляпеністыя падвалы. Цэнтральная лесвіца вядзе з вузкага вестыбюля на 2-і жылы паверх. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.

Спасылкі правіць