Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж

Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж — дзяржаўная ўстанова адукацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе асноўную адукацыю на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі медыцынскага профіля, а таксама дадатковую адукацыю, якая ўключае павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па профілю «Ахова здароўя».

Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж
Год заснавання 1939
Дырэктар Андрэй Іванавіч Грыпіч
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 231799, Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул.Камсамольская, 12

З’яўляецца правапераемнікам Слонімскай школы медыцынскіх сясцёр (1939—1954), Слонімскага медыцынскага вучылішча (1954—2001) і ўстановы адукацыі «Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага вучылішча» (2001—2009).