Адкрыць галоўнае меню

Слонімскі павет (Расійская імперыя)

павет у Гродзенскай губерні Расійскай імперыі
Слонімскі павет
Герб павятовага цэнтра Герб губерні
Герб павятовага цэнтра
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1795
Плошча
7,1 тыс. км²
Насельніцтва
226,3 тыс. (1897)
Grodno Governorate Slonimsky uezd.svg

Слонімскі павет (руск.: Слонимский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

ГісторыяПравіць

У 1795 годзе Слонімскі павет ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі і практычна ў тых жа межах уключаны ў Слонімскую губерню, з 12 снежня 1796 года ў Літоўскай губерні, з 28 жніўня 1802 года ў Гродзенскай губерні. Плошча каля 6,3 тыс. кв. вёрст[1].

У 1915 годзе тэрыторыя Слонімскага павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. 3 4 лютага 1921 года Слонімскі павет у складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы[1].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва ў 1878 — 161,2 тыс. чал. (у т.л. ў Слоніме 15,4 тыс. чал.)[1]. Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 226,3 тыс. чал[2]. У тым ліку беларусы — 80,7 %; яўрэі — 15,2 %; рускія — 2,1 %; палякі — 1,6 %. У павятовым горадзе Слоніме пражывала 15 863 чал., у мястэчках: Ружаны — 6036 чал., Косава — 5537 чал., Дзятлава — 3200 чал.

У павеце мелася 1035 населеных пунктаў, у т.л. 15 мястэчак (Бусяж, Быцень, Вензавец, Галынка, Дварэц, Дзераўная, Дзярэчын, Азярніца, Жыровічы, Здзітаў, Здзяцел (Дзятлава), Косава, Моўчадзь, Ружаны, Старыя Дзевяткавічы), 534 дробныя паселішчы (менш як па 25 чал.)[1].

Апрача Жыровіцкага манастыра, былі 73 царквы, 5 касцёлаў, 30 іўдзейскіх малітоўных дамоў і сінагог[1].

Адміністрацыйны падзелПравіць

У 18611866 гадах утвораны 23 воласці: [3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  3. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Карта да арт. Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць