Слоўнік Кансі (кіт. 康熙字典, піньінь Kāngxī zìdiǎn) — слоўнік кітайскай мовы, які лічыўся стандартным дапаможнікам на працягу XVIII і XIX стагоддзяў.

Складзены ў 1710—1716 гадах па загадзе імператара Кансі з дынастыі Цын. Тлумачыць значэнне 47 035 унікальных іерогліфаў і 1995 іх варыяцый. Усяго ў слоўніку 49 030 знакаў, а таксама артыкулы, прысвечаныя вымаўленню, семантыцы, ужыванню адпаведных іерогліфаў.

Большасць пералічаных у слоўніку іерогліфаў архаічныя. Зараз ужывецца менш за чвэрць іерогліфаў у слоўніку[1].

Гісторыя складання правіць

Падрабязней гл. таксама: Спіс ключоў Кансі
 
Выданне 1827 года

Складальнікі слоўніка прынялі за аснову створаныя за стагоддзе да таго два слоўніка «Збор іерогліфаў» (1615) Мэй Індзю і «Правільнае напісанне іерогліфаў» (1627) аўтарства Чжан Цзылі.

Па загадзе імператара складанне слоўніка было разлічана на 5 гадоў. Хаця ў прадмове імператара гаварылася, што кожнаму сімвалу «кожнае і ўсякае значэнне дадзена, і кожны магчымы варыянт вымаўлення прадугледжаны», шматлікія памылкі былі непазбежныя.

Пасля выдання слоўніка вучоны Ван Сіхоў (1713-1777) крытыкаваў слоўнік Кансі ў прдмове да свайго слоўніка «Ніць сімвалаў» (кіт. 字貫, піньінь Ziguan). Калі ўнук імператара Кансі, Цяньлун, даведаўся пра гэта ў 1777 годзе, то па прычыне абразы імператарскай сям'і загадаў пакараць смерцю ўсю сям'ю вучонага[2].

Аднак у 1831 імператар Даогуан заснаваў калегію, якая ў выданні «Даследаванні тэксту слоўніка іерогліфаў» выправіла 2588 памылак слоўніка Кансі, пераважна ў цытатах і выказваннях[3].

Дапоўнены слоўнік змяшчае 47 035 іерогліфаў і дадаткова 1995 графічных варыянтаў, што складае разам 49 030 знакаў. Яны згрупаваныя ў 214 ключоў і ўпарадкаваны па ліку дадатковых рыс у іерогліфе. Хоць гэтыя 214 ключоў былі ўпершыню выкарыстаны ў «Даследаванні тэксту слоўніка іерогліфаў», яны вядомыя як ключы Кансі і застаюцца метадам катэгарызацыі традыцыйных кітайскіх іерогліфаў.

Структура правіць

  • Прадмова імператара Кансі: с. 1—6 (御製序)
  • Дапамога, як карыстацца слоўнікам: с. 7—12 (凡例)
  • Указанні аб вымаўленні: с. 13—40 (等 韻)
  • Складаная табліца зместу з ключамі: с. 41—49 (總目)
  • Спрошчаны сэнс: с. 50—71 (檢字)
  • Уласна слоўнік: с. 75—1631
    • Асноўны тэкст: с. 75—1538
    • Змест дадатковага тэкст: с. 1539—1544 (補遺)
    • Дадатковы тэкст: с. 1545—1576
    • Змест дадатку: с. 1577—1583 (備考)
    • Дадатак: с. 1585—1631
  • Пасляслоўе: с. 1633—1635 (後記)
  • Даследаванне тэксту: с. 1637—1683 (考證)

Зноскі

  1. Endymion Wilkinson. Chinese History: A New Manual. (Cambridge, Massachusetts: Harvard University Asia Center, Harvard-Yenching Institute Monograph Series, 2012. ISBN 9780674067158), pp. 80-81
  2. Creamer, Thomas B. I. (1992), "Lexicography and the history of the Chinese language", in History, Languages, and Lexicographers, (Lexicographica, Series maior 41), ed. by Ladislav Zgusta, Niemeyer, 105-135. page 117
  3. Teng, Ssu-yü and Biggerstaff, Knight. 1971. An Annotated Bibliography of Selected Chinese Reference Works, 3rd ed. Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 0-674-03851-7