Слоўнік назваў населеных пунктаў

Слоўнік на́зваў насе́леных пу́нктаў — серыя слоўнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (вобласць, раён, пасялковы і сельскі саветы).

Слоўнік назваў населеных пунктаў
Аўтар Я. Н. Рапановіч, П. П. Шуба
Жанр слоўнік
Краіна  Беларусь
Мова арыгінала Беларуская
Выдавецтва Навука і тэхніка
Даты публікацыі 1977—1986

Назвы населеных пунктаў падаюцца на беларускай і рускай мовах (ранейшыя назвы толькі на беларускай мове). Кожная назва прыводзіцца з націскам; паказваюцца род назоўніка, родны і месны склоны, утвораныя прыметнікі; адзначаецца тып пасялення, называецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у якую яно ўваходзіць, а таксама калгас ці саўгас, на тэрыторыі якіх гэта пасяленне знаходзіцца.

Бібліяграфія правіць

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с.
  2. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с.
  3. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  4. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с.
  5. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
  6. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.

Спасылкі правіць