Службовая злучальная галіна
Службовая злучальная галіна (Злучальная галіна, СЗГ; іншыя назвы — міжлінейнік, перадатачны тунэль[1]) — злучальны ўчастак ліній метрапалітэна, які выкарыстоўваецца для пераводу саставаў з адной лініі на другую, а таксама іх выдачы на лінію з дэпо. У розных транспартных сістэмах можа выкарыстоўвацца, або невыкарыстоўвацца для пасажырскага руху. Так, у Маскоўскім метрапалітэне пасажырскі рух па СЗГ ажыццяўляўся пры часовай сумеснай маршрутнай працы Сонцаўскай і Вялікай кальцавой ліній у 2018-2020 г.[2], а ў Пецярбургскім не ажыццяўляецца з 2015 года[3].
Назву СЗГ таксама адносяць да галін, якія злучаюць лініі і дэпо з чыгункай.
Адна з асаблівасцяў — у метрапалітэне цягнікі па гэтым участку ў штатным рэжыме могуць рухацца ў двух кірунках. Як правіла, СЗГ з’яўляюцца аднакалейнымі. Двухкалейныя злучальныя галіны звычайна з’яўляюцца пасля пераўтварэнні перагону ў СЗГ пасля змены трасы лініі.
Мінскі метрапалітэн
правіцьУ Мінскам метрапалітэне дзейнічае дзве падземных, адна наземная СЗГ, а таксама два "парталы". Падземныя злучаюць лініі паміж сабой, наземная з Чыгункай, "парталы" дэпо з лініямі. Для пасажырскага руху не выкарыстоўваюцца.
Першая злучальная галіна знаходзіца пад Кастрычніцкай плошчай, працягласць складае 250 метраў. Злучае Маскоўскую і Аўтазаводскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Кастрычніцкая», з боку «Плошчы Перамогі» і перад станцыяй «Купалаўская» у бок «Нямігі»[4].
Другая злучальная галіна знаходзіца у раёне будынка Факультэта журналістыкі БДУ на скрыжаванні Кальварыйскай і Цэткін[5], працягласць складе 840 метраў. Злучае Аўтазаводскую і Зеленалужскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Фрунзенская», з боку «Маладзежнай» і перад станцыяй «Плошча Францішка Багушэвіча» з боку «Юбілейнай Плошчы»[6].
Наземная ж, злучае Маскоўскае электрадэпо з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Сартыравальны». Менавіта па ёй перадаюцца новыя вагоны і цягнікі для метрапалітэна, якія дастаўляюць па чыгунцы.
Па планах, пры будаўніцтве трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі, будзе пабудаваны зачын для новай СЗГ. У перспектыве яна будзе злучаць Зеленалужскую лінію з запраектаванай Кальцавой лініяй[7].
Зноскі
- ↑ http://faqs.org.ru/transp/metro1.htm
- ↑ http://www.rosmetrostroy.ru/news-2018.htm
- ↑ http://www.metro.ru/tales/179/
- ↑ https://realt.onliner.by/2013/10/16/metro-64
- ↑ https://www.kp.ru/daily/26937.7/3987707/
- ↑ https://realt.onliner.by/2016/02/02/metro-109
- ↑ https://metro-3d-line.medium.com/трэцяя-лінія-ідзе-на-поўнач-дзе-і-калі-зявяцца-новыя-станцыі-92a60a22cbd1