Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1].

Слуцкая епархія
Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор
Агульныя звесткі
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Мітраполія Мінская
Епархіяльны цэнтр Слуцк
Заснавана 23 лютага 1912 (як вікарыяцтва)
23 кастрычніка 2014 (як епархія)
Кіраванне
Кіруючы архірэй епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній (Даронін) (з 3 студзеня 2015)
Кафедральны храм Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор у Слуцку
Другі кафедральны храм Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор у Салігорску
Статыстыка
Благачынняў 7
Прыходаў 96
Храмаў 88
Манастыроў 1
Святароў 68
Сайт sluck-eparchiya.by (бел.)
Карта
Епархія на карце Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне»[крыніца?].

Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў слуцкім Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года.

Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася ў 1941—1942 гадах.

22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку Слуцкую[2]. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія[1].

Епіскапы правіць

Слуцкае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)
Слуцкая епархія

Благачынныя акругі правіць

Манастыры правіць

Зноскі

  1. а б Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года. // Патрыярхія.Ru (23 кастрычніка 2014).
  2. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года (руск.). — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, 23 кастрычніка 2014.

Спасылкі правіць