Слуцкі павет
Слу́цкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 1793—1924 гадах. Цэнтр — горад Слуцк.
Слуцкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Мінская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Слуцк |
Дата ўтварэння | 1793 |
Дата скасавання | 1924 |
Насельніцтва | 260,5 тыс. (1 897) |
Плошча | 7,8 тыс. км² |
Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 годзе ў павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1866 годзе ў павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — вёска Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.
У канцы 1796 года да Слуцкага павета далучана тэрыторыя скасаванага Нясвіжскага павета[1].
Гісторыя
правіцьЗ 1 студзеня 1919 года павет у складзе ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР, з чэрвеня 1920 года ў БССР. З сакавіка 1921 года частка Слуцкага павета адышла Польшчы[1]. У маі 1922 года да павета далучана Любанская воласць Бабруйскага павета[1]. 17 ліпеня 1924 года Слуцкі павет скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу[1].
Эканоміка
правіцьЗ 1907 года ў маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельска-гаспадарчы інвентар.
Ураднікі павета
правіцьВядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Л. Слуцкі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Слуцкі павет. Адміністрацыйная карта Архівавана 18 ліпеня 2017.