Слуцкі раён

раён у Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Случчына)

Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Слуцк. Плошча 1796 км². Раён мяжуе з Салігорскім, Капыльскім, Уздзенскі, Пухавіцкім, Старадарожскім і Любанскім раёнамі Мінскай вобласці.

Слуцкі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Слуцк
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 68,52 %, руская 28,06 %
Размаўляюць дома: беларуская 35,01 %, руская 59,84 %[2]
Насельніцтва (2009)
95 106 чал,[2] (5-е месца)
Шчыльнасць 52,22 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,86 %,
рускія — 6,4 %,
украінцы — 1,42 %,
іншыя — 2,32 %[2]
Плошча 1 821,06[3] км²
(13-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Сярэдняя вышыня


 212 м
 160-180 м
Слуцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Слуцкі раён на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Асноўныя рэкі — Случ, Морач, Лакнея, Вясейка, Сівельга, Бярозаўка, Жалязянка.

Значная частка раёна ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 212 м (каля вёскі Жылін Брод).

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў раёна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (34,2 %), дзярнова-падзолістыя (29,8 %), дзярновыя забалочаныя (14,7 %), тарфяна-балотныя (13,6 %) і іншыя. Пад лясамі каля 24 % тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя. Пад балотамі каля 1 % плошчы раёна.

Карысныя выкапніПравіць

Карысныя выкапні ў Слуцкім раёне прадстаўлены радовішчамі торфу, мелу, калійных соляў (паўночная частка Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей), будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў.

КліматПравіць

Сярэдняя тэмпература студзеня — 6,3 ° С, вагаецца ад −16,3 ° С (1987) да 0,3 ° С (1989), ліпень 17,8 ° С, ад 14,5 ° С (1979) да 21, 5 ° С (1936). У год выпадае 625 мм ападкаў, ад 351 мм (1953) да 830 мм (1998). Вегетацыйны перыяд працягваецца 193 сутак.

ГісторыяПравіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — горад Слуцк. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вялікасліўскі, Дарасінскі, Івана-Агародніцкі, Ісернскі, Ленінскі, Мялешкавіцкі, Прошчыцкі, Сераднікоўскі, Сорагскі, Сяражскі, Старэўскі, Урэцкі, Цараўскі. 1 студзеня 1925 года ўтвораны Лучнікоўскі сельсавет, 21 жніўня 1925 года — Казловіцкі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна. 5 снежня 1931 года Гацукоўскі сельсавет перададзены ў склад Уздзенскага раёна. 26 лютага 1932 года ўтвораны Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 20 лістапада 1934 года Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, утвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Покрашаўскі, Старэўскі, Шышчыцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 15 лютага 1935 года Цараўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі. 5 красавіка 1935 года Старэўскі сельсавет вернуты ў склад Слуцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года вёсцы Урэчча нададзены статус мястэчка. У 1937 годзе скасаваны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Урэчча аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 23 чэрвеня 19340 года гарадскі пасёлак Урэчча выдзелены са складу Урэцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Паўстынскі з цэнтрам у вёсцы Паўстынь. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікасліўскі, Іванаагародніцкі, Лучнікаўскі, Старэўскі і Тэльманаўскі сельсаветы, Прошчыцкі сельсавет перайменаваны ў Вясейскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, 8 жніўня 1959 года — Малышэвіцкі сельсавет і вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы, пасёлак Чапліцы Танежыцкага сельсавета скасаванага Чырвонаслабодскага раёна. 1 снежня 1959 года скасаваны Танежыцкі сельсавет, Малышэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі. 10 мая 1960 года скасаваны Мялешкавіцкі сельсавет, 5 мая 1962 года — Труханавіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Урэчча і Дарасінскі сельсавет перададзены Любанскаму раёну, да раёна далучаны Дараганаўскі, Дражненскі, Дрычынскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы, горад Старыя Дарогі скасаванага Старадарожскага раёна і Гацукоўскі сельсавет скасаванага Уздзенскага раёна. 6 студзеня 1965 года Дараганаўскі і Дрычынскі сельсаветы перададзены Асіповіцкаму раёну Магілёўскай вобласці. 30 ліпеня 1966 года Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы і горад Старыя Дарогі перададзены ў склад адноўленага Старадарожскага раёна. 29 мая 1969 года ўтвораны Паўстынскі сельсавет. 1 кастрычніка 1973 года Сераднікоўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, 5 лютага 1974 года Мусіцкі сельсавет — у Маяцкі. 28 сакавіка 2005 года горад Слуцк і Слуцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Амговіцкі сельсавет[4]. 28 мая 2013 года скасаваны Акцябрскі, Ленінскі, Маяцкі і Паўстынскі сельсаветы[5].

НасельніцтваПравіць

Станам на 01.01.2011 года колькасць насельніцтва Слуцкага раёна склала 94,8 тысячы чалавек, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 33,4 тысячы чалавек, гарадское насельніцтва — 61,4 тысяч чалавек. Нацыянальны склад насельніцтва: беларусы — 89,9 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,4 %, палякі — 0,3 %, іншыя нацыянальнасці — 2,0 %. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года ў Слуцкім раёне пражывала 43900 мужчын і 51,2 тысячы жанчын. На 1000 мужчын прыпадала 1164 жанчыны. Сярэдні ўзрост насельніцтва раёна па перапісу насельніцтва 2009 года склаў 40,9 гадоў, у тым ліку сярэдні ўзрост мужчын — 38, а жанчын — 43,3 года. У раёне 209 населеных пунктаў.

Дынаміка сельскага насельніцтва:

2000 — 41,2 тыс.
2008 — 34,8 тыс.
2011 — 33,4 тыс.

Гаспадарчая дзейнасцьПравіць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

ТранспартПравіць

Праз раён праходзяць чыгуначныя лініі Баранавічы — Слуцк — Асіповічы і Слуцк — Салігорск, аўтамабільныя дарогі Масква — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Асіповічы — Нясвіж — Баранавічы.

Сродкі масавай інфармацыіПравіць

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Газета «Слуцкі край». Выдаецца з 25 сакавіка 1919 г. Заснавальнік — Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
  • Рэгіянальная газета «Інфа-Кур'ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавiку 2001 г. Выдаецца на 24-х палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпiсцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознiчнага гандлю.

У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Весткі Случчыны».

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Зноскі