Слізістая абалонка
Слі́зістая абало́нка[1] (лац.: tunica mucosa, часта кажуць проста слізістая) — унутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са знешнім асяроддзем. Слізістая абалонка пакрывае паверхню органаў дыхання, мачавой, палавой і стрававальнай сістэм, унутраныя паверхні вочных павек і ўнутраныя паверхні вушэй.
Слізістая абалонка | |
---|---|
Лацінская назва | Tunica mucosa |
Назва паходзіць ад слова слізь (лац.: mucus): большасць слізістых абалонак пакрытыя пластом слізі, вылучаемай сакраторныя клеткамі эпітэлія (звычайна — фужэрападобнымі клеткамі).
Слізістая абалонка пастаянна ўвільгатняецца сліззю. Складаецца з трох слаёў: эпітэлію, злучальнай тканкі і мышачнай пласцінкі. Бывае гладкая або складкавая. Тканкавыя элементы слізістай абалонкі здольныя да рэгенерацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Леанцюк А. С. Слізістая абалонка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).