Смаленскае намесніцтва
Coat of Arms of Russian Empire.svgНамесніцтва Расійскай імперыі
Герб
Smolensk COA (Smolensk Governorate) (1780).png
Цэнтр Смаленск

Смаленскае намесніцтва (руск.: Смоленское наместничество) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, якая існавала ў 1775–1796 гадах з цэнтрам у горадзе Смаленску.

Смаленскае намесніцтва было створана 23 снежня 1775 года. У яго склад, у дадатак да тэрыторыі скасаванай Смаленскай губерні, увайшлі часткі Маскоўскай і Белгародскай губерняў.

У ходзе рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення 1796 г. Смаленскае намесніцтва было ператворана ў Смаленскую губерню.