Смаленская школа дойлідства

Царква Міхаіла Архангела (Свірская) у Смаленску, канец XII ст.

Смале́нская шко́ла до́йлідства — школа старажытнарускага культавага дойлідства 12—13 ст. ў г. Смаленску.

ГісторыяПравіць

Да 1180-х гадоў развівалася ў рэчышчы кіеўскай архітэктурна-будаўнічай традыцыі. З канца 12 ст. пад уплывам Полацкай школы дойлідства набыла новыя рысы і кампазіцыйныя схемы. У адрозненне ад полацкіх смаленскія храмы мелі звонку двухступеньчатыя пілястры з тонкімі паўкалонкамі, сцены паміж прытворам і малельнай залай адсутнічалі, што ўзмацняла стоўпападобнасць і вертыкальную ўзнёсласць. Яскравы яе ўзор — аднакупальная аднаапсідная царква Міхаіла Архангела[ru] (Свірская; 1191—1194, вышыня ўнутры 35 м); яе высокі цэнтр, аб'ём мае трохлопасцевае завяршэнне, барабан размешчаны на адмысловым п'едэстале. У ніжняй частцы храма пабудаваны нізкія прытворы. У выніку археалагічных даследаванняў (1970-я гг., археолаг П. А. Рапапорт) выяўлены рэшткі кампазіцыйна аналагічных храмаў царкве Архангела Міхаіла (сабор Троіцкага манастыра на Клоўцы, цэрквы Пятніцкая, Спаская і іншыя). Некаторыя храмы мелі галерэі (цэрквы на Малой Рачаўцы, шасціслуповая на Уваскрэсенскай гары).

Па інтэнсіўнасці будаўнічай дзейнасці ў пачатку 13 ст. Смаленск займаў галоўнае месца сярод архітэктурна-будаўнічых цэнтраў Русі. Смаленскія майстры пабудавалі цэрквы Спаскую ў Старой Разані, Пятніцы на Таргу[ru] ў Ноўгарадзе (1207), на Узнясенскім спуску ў Кіеве.

Эпідэмія 1230 года, ваенныя падзеі спынілі развіццё Смаленскай школы дойлідства.

ЛітаратураПравіць