Смальта
Сма́льта[1] (ад ням.: Smalte або Schmalte, ад schmelzen — плавіць, італ.: Smalto — эмаль) — можа азначаць ярка-сінюю фарбу, атрыманую з крэмніевай кіслаты і кобальту; або каляровае штучнае шкло, вырабленае па спецыяльных тэхналогіях выплаўлення з даданнем аксідаў металаў, роўна як і кавалачкі рознай формы, атрыманыя з яго метадам калкі або рэзкі. Кавалачкі смальты з’яўляюцца традыцыйным матэрыялам для стварэння мазаічных пано, у манументальным мастацтве.

Адрозніваюць празрыстую і глухую (у шкло дадаюць двухвокіс волава, вокіс сурмы і інш.). Таксама існуюць жылістая і плямістая смальты, у якіх метадам тэрмічнай апрацоўкі злучаны матэрыялы розных колераў і адценняў. Ужываючы фольгу, якая змяшчаецца паміж асноўным і покрыўным слоем, атрымліваюць залатую і сярэбраную смальты.
Смальта вядома з антычных часоў. Яе пачалі выкарыстоўваць у якасці дапаўнення да мазаікі. Больш багатую па адценням смальту выкарыстоўвалі ў Візантыі, Старажытнай Русі, у Італіі. У XVII—XIX стагоддзях у Еўропе смальту выкарыстоўвалі ў мэтах імітацыі жывапісу. На Беларусі смальта вядомая з XI стагоддзя (Полацк)[1].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сма́льта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Смальта — разновидность стекла // Наука и жизнь, № 4, 2017. (руск.)
- Смальта // Российская академия художеств. Императрские мастерские Архівавана 16 ліпеня 2023. (руск.)