Адкрыць галоўнае меню

Смалявіцкі раён

раён у Мінскай вобласці Беларусі

Смаляві́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924, скасаваны 25 снежня 1962 г. і зноў утвораны 6 студзеня 1965 г. Падзелены на 9 сельсаветаў.

Смалявіцкі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Смалявічы
Кіраўнік Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,24 %, руская 23,78 %
Размаўляюць дома: беларуская 34,58 %, руская 58,11 %[1]
Насельніцтва (2009)
42 917 чал,[1] (9-е месца)
Шчыльнасць 30,72 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,72 %,
рускія — 6,58 %,
украінцы — 1,05 %,
іншыя — 1,65 %[1]
Плошча 1 394,14[2] км²
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
171 м[3]
Смалявіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Смалявіцкі раён на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішчаПравіць

Працягласць з поўначы на поўдзень — 43 км, з захада на ўсход — 42 км. Мяжуе з Мінскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Лагойскім раёнамі Мінскай вобласці.

ПрыродаПравіць

Значная частка раёна размешчана ў межах Мінскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максімальная 266 м (каля вёскі Карпілаўка).

Галоўныя рэкі — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, ВолмаГлебкаўкай). Азёры Судабле, Вялікае, Малое. Створаны Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дубраўскае вадасховішчы.

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна выяўлены 7 радовішчаў торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў. Залягае шмат сыравіны для вытворчасці цэглы.

Возера Судобле мае найвялікшую з беларускіх азёр магутнасць адкладаў сапрапелю (доннага глею) — 30 метраў.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,9 °C. Ападкаў 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.

Лясы (33 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялагічныя заказнікі дзяржаўнага значэння — Пекалінскі і Валмянскі.

НасельніцтваПравіць

На тэрыторыі раёна знаходзіцца каля 190 населеных пунктаў.

Колькасць насельніцтва:[4]

2000 — 46 тыс.
2001 — 45,5 тыс.
2008 — 43,2 тыс.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць

Раён падзелены на 9 сельсаветаў.

Гаспадарчая дзейнасцьПравіць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Развіта свінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, а таксама бульба.

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасці. У Жодзіна працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод».

Дзейнічае Смалявіцкая ГРЭС. Каля вёскі Емяльянава знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».

ТранспартПравіць

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Масква, аўтадарогі на Чэрвень, Лагойск, Мар’іну Горку, Рудзенск.

На поўдні раёна размясціўся Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Культура, адукацыя, друкПравіць

Мясцовая прэса прадстаўлена газетай «Край Смалявіцкі». Наклад — каля 5 тыс. асобнікаў (2009), гл. Край Смалявіцкі.

СлавутасціПравіць

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва:

Выбітныя асобыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. без Жодзіна
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22, 46—47. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць