Смалявічы

горад у Беларусі

Смаляві́чы[4] (трансліт.: Smaliavičy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. За 35 км на ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі.

Горад
Смалявічы
Цэнтральная плошча
Цэнтральная плошча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1448
Першая згадка
Горад з
Плошча
23,32[1] км²
Вышыня цэнтра
175 м[2]
Насельніцтва
  • 23 721 чал. (1 студзеня 2025)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222210
Аўтамабільны код
5
СААТА
6248501000
Афіцыйны сайт
smolevichi.gov.by  (бел.)
Смалявічы на карце Беларусі ±
Смалявічы (Беларусь)
Смалявічы
Смалявічы (Мінская вобласць)
Смалявічы

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню згадваюцца каля 1448 года як валоданне Доргевіча. З 1508 года мястэчка ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721).

У складзе Расійскай імперыі

правіць

У 1793 годзе мястэчка адыйшло ў склад Расійскай імперыі, з 1795 года — цэнтр воласці Барысаўскага павета.

У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (1894—1914), лесапільная і мукамольная (1890—1910) і мануфактура (1895—1902)[5]. Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. У 1899—1900 гадах працавала ад 40 чалавек (на мануфактуры) да 68 чалавек (на фабрыках).

У 1909—1915 гадах у Смалявічах дзейнічаў шклозавод «Вікторыя» па вырабу ліставога шкла і бутэлек[5]. У 1910 годзе на ім працавала 160 рабочых, у 1913 годзе — 95 рабочых[5].

У пачатку XIX стагоддзя ў мястэчку змяшчаўся палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў была пабудавана чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 годзе — земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 — у ЛітБел ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924 годзе Смалявічы зрабіліся цэнтрам раёна, з 1938 года атрымалі статус гарадскога пасёлка. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 года гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. У 1998 годзе Смалявічы атрымалі герб.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Смалявіцкі раён і горад Смалявічы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Смалявіцкі раён[6].

У 2008 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Крыніца, Рабы Слуп, Уборкі [7].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1897 — 3037 чал.[8] (2757 жыхароў, 299 двароў[5]).
  • XX стагоддзе: 1939 — 6,8 тыс. чал.[5]; 1970 — 9,6 тыс. чал.[8]; 1995 — 14,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2001 — 14,0 тыс.— чал.[5]; 2006 — 14,2 тыс. чал.; 2007 — 14,2 тыс. чал.; 2014 — 15 605 чал.[9]; 2015 — 15 861 чал.[10]; 2016 — 16 547 чал.[11]; 2017 — 16 643 чал.[12].

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».

Славутасці

правіць

Узнагароды

правіць

У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Смалявічы ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[13][14].

Вядомыя асобы

правіць

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Пад Мінскам раптоўна вырас вялікі горад
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. а б в г д е БелЭн 2002.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 1995 года № 434 "Об объединении административных единиц Республики Беларусь, имеющих общий административный центр". Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2024. Праверана 8 красавіка 2024.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г. Смолевичи Смолевичского района
  8. а б в Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». pravo.by.
  14. Вымпелом "За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны" награждены шесть городов Беларуси. БелТА.
  15. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  16. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // на pawet.net

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць