Смалянка (прыток Шчары)
рака ў Беларусі
Смаля́нка — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Смалянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 10 км |
Басейн | 89 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўнач ад вёскі Навасёлкі |
• Каардынаты | 53°17′03″ пн. ш. 25°59′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Месцазнаходжанне | разліў Сачыўкі |
• Каардынаты | 53°12′33″ пн. ш. 26°04′43″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Баранавіцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Навасёлкі. Упадае ў разліў Сачыўкі[1], на рацэ Шчара прыкладна за 2 км на ўсход ад аграгарадка Сталовічы. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У басейне ракі разліў Атлант[1].
Каля ракі вёскі Навасёлкі, Вялікае Гацішча, Навінкі, Заполле, аграгарадок Сталовічы[1]. Каля вёскі Заполле на рацэ сажалка[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Смалянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 549.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 228. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)