Смаргонскія малочныя прадукты
прадпрыемства ў горадзе Смаргонь (Беларусь)
Смаргонскія малочныя прадукты — прадпрыемства ў Беларусі, у горадзе Смаргонь. Пабудавана ў 1973—1976 гадах.
Смаргонскія малочныя прадукты | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1976 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | малочная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | малако, quark[d], абястлушчанае малако[d] і сухое малако |
Матчына кампанія | Лідскі малочна-кансервавы камбінат[d] |
Спачатку асноўная вытворчасць завода складалася з трох цэхаў: натуральнамалочнага, маслацэха і цэха сухога абястлушчанага малака. У 1985 годзе была праведзена рэканструкцыя маслацэха. У 1991 годзе праведзена рэканструкцыя сушыльнай ўстаноўкі. У 1992 годзе пабудаваны двухузроўневы вытворчы корпус ўчастка вытворчасці тварагу.
У 1996 годзе Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака ператвораны ў ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты». З 29 снежня 2011 года ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты» рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» у якасці філіяла.
Літаратура
правіць- Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).