Смаргонскі раён
Смаргонскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці.
Смаргонскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Смаргонь | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Генадзь Васільевіч Харужык[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 76,63 %, руская 18,54 % Размаўляюць дома: беларуская 52,5 %, руская 34,83 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
55 296 чал.[2] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 37,17 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 87,36 %, рускія — 6,45 %, палякі — 2,0 %, украінцы — 1,37 %, іншыя — 2,82 %[2] |
||||
Плошча |
1 490,01[3] (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
149 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Плошча 1,5 тыс.км², насельніцтва — 58 200 чалавек. У складзе раёна 324 сельскія населеныя пункты, 7 сельсаветаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія і аўтадарога Мінск — Вільнюс.
Прырода
правіцьНа большай частцы тэрыторыі раёна Нарачана-Вілейская нізіна, па поўдні — Ашмянскае ўзвышша. Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі.
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёна належаць да басейна Нёмана, а ў яго складзе — да басейна Балтыйскага мора, большасць з іх адносіцца да басейна Віліі, правага прытока Нёмана. Самыя буйныя азёры ў раёне — Свір і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі.
Гісторыя
правіцьСмаргонскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Абрамаўшчынскі, Базарскі, Войстамскі, Вярэбушкаўскі, Данюшаўскі, Жодзішкаўскі, Завозерацкі, Залескі, Каранёўскі, Крэўскі, Кушлянскі, Міцкевіцкі, Панізоўскі, Ракавецкі, Рамцэльскі, Слабсненскі, Сольскі, Стрыпунскі, Шутавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Абрамаўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы, Базарскі сельсавет перайменаваны ў Велікамыскі, Вярэбушкаўскі сельсавет — у Ардашынскі, Завозерацкі сельсавет — у Снігянскі, Панізоўскі сельсавет — у Сінькоўскі, Рамцэльскі сельсавет — у Лашанскі, Слабсненскі сельсавет — у Бялкоўшчынскі. 10 сакавіка 1958 года скасаваны Лашанскі сельсавет, 27 сакавіка 1959 года — Снігянскі сельсавет. 31 жніўня 1959 года да раёна далучаны Вішнеўскі, Лылойцінскі і Сыраваткінскі сельсаветы скасаванага Свірскага раёна. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года скасаваны Ардашынскі і Лылойцінскі сельсаветы, 2 снежня 1961 года — Велікамыскі і Данюшаўскі сельсаветы. 20 красавіка 1962 года Ракавецкі сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Гервяцкі, Міхалішкаўскі, Рындзюнскі, Спондаўскі сельсаветы скасаванага Астравецкага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны Рындзюнскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Гервяцкі, Міхалішкаўскі і Спондаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Астравецкаму раёну. 11 лютага 1972 года скасаваны Стрыпунскі сельсавет, 19 красавіка 1973 года — Шутавіцкі сельсавет. 15 мая 1978 года скасаваны Міцкевіцкі сельсавет, утвораны Кушлянскі сельсавет. У 1985 годзе Смаргонь атрымала статус горада абласнога падпарадкавання. 17 лістапада 1986 года Сыраваткінскі сельсавет перайменаваны ў Лылойцінскі. 5 лістапада 1996 года горад Смаргонь і Смаргонскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны Ардашынскі, Бялкоўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы[5]. 28 сакавіка 2016 года скасаваны Лылойцінскі сельсавет[6], 31 мая 2016 года — Войстамскі сельсавет[7].
Гаспадарка
правіцьНа тэрыторыі Смаргонскага раёна працуе 18 прамысловых прадпрыемстваў, дзе занята 4,2 тыс. чалавек.
Найбольш буйнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца: РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання», РУП «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Смаргоньсілікатабетон». Прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасці за 2005 года выраблена 57 % агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі.
На прадпрыемствах раёна выпускаюцца: матэрыялы сценавыя, цэгла будаўнічая, запасныя часткі да сельскагаспадарчых машын і аўтамабіляў, міні-трактары, мотаблокі, помпы шасцерневыя, піламатэрыялы, дзвярныя палотны, ліццё чыгуннае і каляровае, валакно льняное, прадукты харчавання (масла, натуральнамалочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, збожжавыя шматкі, агароднінныя кансервы) і інш.
Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — льнаводства, мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.
Будаўнічая галіна Смаргонскага раёна налічвае 4 будаўнічыя арганізацыі. Апошнія гады першачарговая ўвага ўдзяляецца жыллёваму будаўніцтву.
Раён абслугоўваюць 197 гандлёвых прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, у тым ліку: дзяржаўныя гандлёвыя прадпрыемствы — 8, дзяржаўныя ведамасныя прадпрыемствы — 36, недзяржаўныя прадпрыемствы — 64, спажыўкааперацыя — 89, дробная розніца — 318. Асноўнымі вытворцамі бытавых паслуг з’яўляюцца ВКУП «Смаргонскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва», індывідуальныя прадпрымальнікі, абласныя структурныя аб’яднанні: абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант», прадпрыемствы іншых ведамстваў, што аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву.
Адукацыя, культура, ахова здароўя
правіцьУ сістэме адукацыі функцыянуе 57 устаноў. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць 34 установы. Сярод іх спецыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Паспяховай рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыуму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат», «Смаргонская дзіцячая юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву». Для аказання своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслуг дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр», «Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, ва ўрачэбных амбулаторыях і амбулаторыях участковых бальніц, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы аказваецца дапамога па 20 спецыяльнасцях. У горадзе разгорнута 13 тэрапеўтычных і 13 педыятрычных участкаў. Функцыянуюць 3 здраўпункты на прадпрыемствах.
У сельскай мясцовасці працуюць 2 участковыя бальніцы.
Культурная сетка раёна прадстаўлена 61 установай культуры: гарадскі Дом культуры, 25 устаноў клубнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 гарадскія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэк, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей. 17 калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званні «народны» і «ўзорны».
Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне ёсць: стадыён на 3,5 тыс. месц, два 25-метровыя і 9 міні-басейнаў, 30 спартыўных і 5 трэнажорных залаў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканні, 27 комплексных спартыўных пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў горадзе з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДзЮСШ, футбольны клуб «Смаргонь».
Дзейнічае Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.
СМІ
правіць- «Светлы шлях». Дзяржаўная раённая газета. У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад, сёння — газета Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
- «Рэгіянальная газета» — рэгіянальная беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года.
Выдатныя мясціны
правіцьУ Смаргонскім раёне налічваецца 30 гісторыка-культурных каштоўнасцей, з іх: 17 — помнікі архітэктуры, 14 — помнікі археалогіі, 2 — помнікі гісторыі.
У вёсцы Крэва знаходзіцца адна з першых мураваных кастэляў Вялікага Княства Літоўскага — Крэўскі замак.
У вёсцы Залессе ёсць палацава-паркавы комплекс Агінскіх (1822), дзе жыў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. У Кушлянах знаходзіцца сядзіба Францішка Багушэвіча (другая палова XIX ст.).
Часткова ці цалкам захаваліся сядзібы: сядзіба ў Гюнтэраў Дабраўлянах (1830), сядзібны дом у Шыманэлях (XIX ст.), сядзіба ў Жодзішках (1766), сядзіба Мілеўскіх «Цыцын» у Байбах (XIX — пач. XX ст.), сядзіба ў Чухнах, сядзіба ў Ажугерах (XIX — пач. XX ст.) і сядзіба ў Малых Рачунах (XIX — пач. XX ст.).
На Смаргоньшчыне захаваліся 10 каталіцкіх храмаў: кальвінскі збор у Смаргоні (1553), Жодзішкаўскі кальвінскі збор (1612), касцёл у Солах (1926—1934), касцёл у Вішневе (1811), касцёл у Войстаме (1939), касцёл у Данюшаве (1809), касцёл у Нястанішках (1911), касцёл у Крэве (1997), касцёл у Выгалянентах (1929), касцёл у Аславенятах (1938).
Праваслаўных храмаў у раёне 11: царква ў Смаргоні (1990), царква ў Міхневічах (1866), царква ў Вішневе (2001), царква ў Крэве (1854), царква ў Рацавічах (1993), царква ў Рыбаках (1936), манастыр у Богушах (2000), царква ў Кеўлах (1862) і царква ў Сукневічах (1911), царква ў Жодзішках (2006), царква ў Наваспаску (2000).
У Смаргонскім раёне налічваюцца дзясяткі капліц: у Івашкоўцах, Дабраўлянах, Антасіне, Целяках, Краснаазёрскай, Семянках, Лешчанятах, Мілуцях, Лакачах, Навасёлках, Шчанях, Войстаме, Сяльцы, Вуглянах, Новым Сяле, Залессі, Сівіцы, Ардашах, Гавуцях, Смаргоні, Каранях, Асінаўшчыне 2, Расле, Дубатоўцы, Жодзішках і ў іншых месцах.
Помнікі Першай сусветнай вайны, якая пакінула на Смаргоньшчыне значны след: мемарыяльны комплекс у Смаргоні, могілкі салдат у Маркоўцах, Залессі, Баярску, Навасёлках, Круглянках, Крэве, могілкі і помнік у в. Белая, помнік у Асанах, Полтараўшчыне, Кутах, мемарыяльны камень у Мацюлянах, абарончыя збудаванні ў Абрамоўшчыне 3 і мемарыяльны камень нямецкага штабу ў Казянятах.
Вядомыя асобы
правіць- Міхал Клеафас Агінскі — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, які напісаў знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай» у Залессі.
- Францішак Багушэвіч — паэт, празаік, публіцыст, класік беларускай літаратуры.
- Тамаш Грыб — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
- Адам Станкевіч — беларускі каталіцкі святар, літаратуразнаўца, выдавец і нацыянальны дзеяч.
- Ян Станкевіч — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч.
- Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст.
- Станіслаў Лявонавіч Станкевіч — беларускі выдавец, паэт.
- Расціслаў Лапіцкі — удзельнік мядзельска-смаргонскага антысавецкага падполля.
- Уладзімір Някляеў — беларускі паэт і пісьменнік.
- Майсей Саламонавіч Кульбак — яўрэйскі пісьменнік, драматург, перакладчык.
- Іван Мікалаевіч Шоц — беларускі дзеяч эміграцыі ў Аргенціне.
- Янка Шутовіч — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.
- Юліян Бакшанскі — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Андрэй Цікота — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду.
- Антоній Ляшчэвіч — рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, ахвяра нацыстаў.
- Арсень Ліс — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар.
- Вітаўт Тумаш — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец.
- Янка Сурвіла — беларускі грамадскі дзеяч.
- Францішак Чарняўскі — беларускі рэлігійны дзеяч
Крыніцы
правіць- ↑ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области Архівавана 16 чэрвеня 2021.
Літаратура
правіць- Смаргонскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 674—675. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаргонскі раён