Смерць Нерона (карціна)

«Смерць Нерона» (руск.: Смерть Нерона) — буйнафарматная карціна рускага мастака Васіля Смірнова (1858—1890), скончаная ў 1888 годзе. Яна з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (інв. Ж-5592). Памер карціны — 177,5 × 400 см[1][2][3].

Vasiliy smirnov 001.jpg
Васіль Смірноў
Смерць Нерона. 1888
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 177,5 × 400 см
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
(інв. Ж-5592)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Смірноў працаваў над гэтым палатном у 1886—1888 гадах у Італіі, у Рыме, падчас яго пенсіянерскай паездкі за мяжу. У 1888 годзе, калі карціна была скончана, Смірноў паслаў яе ў Пецярбург у якасці справаздачы пра сваю замежную паездку. Савет Акадэміі мастацтваў высока ацаніў майстэрства мастака і прысвоіў яму званне акадэміка гістарычнага жывапісу. Пасля гэтага палатно экспанавалася на Акадэмічнай выстаўцы 1889 года, і яно было набыта імператарам Аляксандрам III[4][5].

На карціне намалявана сцэна з старажытнарымскай гісторыі I стагоддзя нашай эры, звязаная з самагубствам зрынутага рымскага імператара Нерона. Каб выратаваць яго мёртвае цела ад знявагі і пахаваць яго, за ім прыйшлі яго былая наложніца Акта (Актэя) і дзве карміцелькі[2].

Гэта карціна лічыцца найбольш вядомым творам Васіля Смірнова, які памёр ад сухот ва ўзросце 32 гадоў, праз два гады пасля яе стварэння[6].

ЗноскіПравіць

  1. Каталог ДРМ, 1980, с. 305
  2. а б Смирнов В.С. Смерть Нерона. 1888 (HTML). Русский музей — виртуальный филиал — www.virtualrm.spb.ru. Праверана 29.10.2015.
  3. Смирнов Василий Сергеевич — Смерть Нерона, 1888 (HTML). www.art-catalog.ru. Праверана 29.10.2015.
  4. А. И. Леонов, 1971, с. 471
  5. Н. Н. Мамонтова, 2006, с. 245
  6. Каталог ГТГ, т. 4, кн. 2, 2006, с. 312

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць