Смольчыцкія кангламераты

Смольчыцкія кангламераты — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1997). Размешчаны за 1,4 км. на поўнач ад вёскі Забалацце Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Назва ад былой вёскі Смольчыцы.

АпісаннеПравіць

15 камлыг (даўжыня больш 3 метраў), з іх найбольшая даўжыня 11,8 метраў, шырыня 6,2 метры, вышыня 7,8 метраў, абводзе 23,7 метры. Аб'ём 303 м³, маса каля 802 тон. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой. Смольчыцкія кангламераты — эталон карбанатных новаўтварэнняў.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).