Смяшарыкі

Мультыплікацыйны, камедыйны і сатырычны серыял.

Смяшарыкі (руск.: Смешарики) — расійскі мультыплікацыйны, камедыйны і сатырычны серыял, арыентаваны на агульную аўдыторыю. Створаны ў рамках адукацыйнага праекта «Свет без гвалту» і вырабляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі[1]. З 2004 па 2012 гады выпускаліся класічныя (кананічныя) серыі варыянту з двухмернай выявай.

Смяшарыкі
Смешарики
Тып animated television series[d]
Жанр дзіцячы фільм[d], сатыра, камедыйны тэлесерыял[d], камедыя, сямейны фільм і драма
Рэжысёр
Прадзюсар
Стваральнік Анатоль Валянцінавіч Прохараў[d], Салават Мулаханавіч Шайхінураў[d], Ігар Міхайлавіч Шаўчук[d] і Ілья Аляксандравіч Папоў[d]
Сцэнарыст
Кампазітар
Студыя Пецярбург[d] і Мастер-фильм[d]
Краіна
Тэлеканал СТС, Расія-1, Культура, Домашний[d], YouTube, Карусель, Першы канал, Мульт[d], Пятница![d], 360°[d], СТС Kids[d], Дождь[d], Мір[d], КиноПоиск, 31 канал[d], Інтэр, ТЕТ, К2[d] і Піксель TV[d]
Трансляцыя з 17 мая 2004
…3 2 1 ← Смяшарыкі. Пачатак[d]
…5 6 7 → Смяшарыкі. Новыя прыгоды[d], Смяшарыкі. Азбукі[d], Смяшарыкі. Пін-Код[d], Смяшарыкі. Легенда пра залатога дракона[d] і Смяшарыкі. Дэжавю[d]
IMDb ID 0853174
Афіцыйны сайт

Першыя сезоны і серыі даступныя на «YouTube»[2][3].

Спіс персанажаў правіць

Асноўныя правіць

Імя героя Узрост і пол Жывёла Акцёр
Крош хлопчык, юнак трус Антон Вінаградаў
Ёжык хлопчык, юнак вожык Антон Вінаградаў (з 1 па 13 серыю),
Уладзімір Поснікаў (з 14 серыі)
Бараш хлопчык, юнак баран Вадзім Бачаноў
Нюша дзяўчынка, дзяўчына свіння Святлана Пісьмічэнка
Кар-Карыч (Карыч) мужчына варона Сяргей Мардар
Ласяш мужчына лось Міхаіл Чарняк
Савуння жанчына сава Сяргей Мардар
Пін мужчына пінгвін (нацыянальнасць: немец) Міхаіл Чарняк
Капатыч мужчына мядзведзь Міхаіл Чарняк

Гісторыя стварэння правіць

Ідэя правіць

У 2001 годзе мастак-пастаноўшчык Салават Шайхінураў[ru], супрацоўнік фірмы «Fun Game», якая займаецца распрацоўкай настольных гульняў, атрымаў заказ на прапрацоўку канцэпцыі ўпакоўкі шакаладных цукерак круглай формы — правобразу будучых персанажаў[4]. У 2002 годзе[К 1], прапрацаваўшы ў агульных рысах некалькі персанажаў, Шайхінураў разам з дызайнерам Іллёй Паповым[ru], па парадзе Канстанціна Бронзіта[ru][6], звярнуліся да заснавальніка анімацыйнай студыі «Пілот[ru]» Анатоля Прохарава[ru][7]. Каля двух гадоў пайшло на тое, каб вызначыцца з мастацкай ідэалогіяй праекту і стратэгіяй яго прасоўвання, характарамі і дызайнам персанажаў[8]. У 2003 годзе пасля дапрацоўкі праект быў прыняты да рэалізацыі, а ў сакавіку зарэгістравана ТАА «Смешарики», заснавальнікамі якога сталі Папоў, Прохараў і Шайхінураў[9]. Папоў адзначаў, што «з самага пачатку праект разглядаўся выключна як камерцыйны: нам нецікавая была артхаусная ніша, мы не арыентаваліся на фестывалі. Ідэя складалася ў тым, каб стварыць прадукт, які можна, што называецца, прадаць, арыентаваны на канчатковых спажыўцоў. У нашым выпадку — на дзяцей: гэтую аўдыторыю мы нядрэнна ведалі. Тым больш што ніша дзіцячай анімацыі была тады практычна пустая»[8].

Распрацоўка сусвету правіць

«Паступова мы прыйшлі і да таго, што гэта будзе разнажанравы серыял. У той ці іншай ступені ён заўсёды камедыйны, але ёсць серыі-меладрамы, прыгоды, байкі, лірычныя і фантастычныя гісторыі, дзіцячы трылер і г.д.»[8]

Ілля Папоў

Выбар персанажаў заняў паўгады, выбіралі з жывёл сярэдняй паласы Расіі[ru]. «Там не павінна быць катоў, сабак і мышэй. Бо гэта самыя папулярныя жывёлы ў мультыплікацыі», — тлумачыў Анатоль Прохараў у інтэрв’ю газеце «Аргументы и факты[ru]»[10]. Распрацоўка дызайнаў і характараў персанажаў заняла паўтара гады[11], на гэтай стадыі праект уключаў у сябе каля 20 персанажаў, якіх называлі «ласунамі» (руск.: сластёны)[12]. Аднак у выніковым варыянце засталося толькі дзевяць герояў, названых «смяшарыкамі»[8]. Смяшарыкі — стылізаваныя персанажы шарападобнай формы, назва для якіх было прыдумана спалучэннем двух слоў — «смешныя» і «шарыкі». На думку аўтараў, шарападобная форма персанажаў надавала ім добразычлівасці, а дзеці маглі лёгка іх маляваць[13].

Калі ідэя серыяла толькі складалася, каманда адмовілася ад традыцыйнай «арыстоцелеўскай» фабулы, заснаванай на супрацьстаянні пратаганіста[en] і антаганіста[en]: сярод персанажаў няма адмоўных герояў[5]. Сюжэты грунтуюцца на бесканфліктных стасунках і пошуку канструктыўных рашэнняў у нестандартных сітуацыях[14][15].

Прыпыненне і аднаўленне паказу правіць

Паказ серыяла прыпыніўся ў 2012 годзе. Пазней, у інтэрв’ю для інфармацыйнага агенцтва «РИА Новости», прадзюсар серыяла Юлія Нікалаева адзначыла, што «перапынак быў узяты, напэўна, таму, што каманда крыху стамілася ад такой колькасці вырабленага кантэнту»[16]. У лістападзе 2019 года газета «Коммерсантъ» паведаміла, што кампанія «Яндэкс» прафінансуе вытворчасць пятага сезона, уклаўшы ў яго 100 мільёнаў рублёў; кошт усяго сезона ацэньваўся ў 130 мільёнаў рублёў. Бюджэт аднаго эпізода мусіў складаць каля 2,5 мільёнаў рублёў (40 тыс. долараў на 2019 год). Паказ меўся адбыцца спачатку на сэрвісах «КиноПоиск HD» і «Яндекс.Эфир[ru]», а пасля — на адным з расійскіх тэлеканалаў. Таксама было ўказана, што «Яндэкс» атрымае правы на эксклюзіўны паказ іншага кантэнту ГК «Рики[ru]», уключаючы новы сезон «Малышарыкаў», спін-офа асноўнага серыяла[17][18][19]. Прэм’ера новага сезона «Смяшарыкаў» адбылася 18 мая 2020 года[20].

Спіс выпускаў з адрасамі на «YouTube» правіць

2004 год правіць

2005 год правіць

2006 год правіць

2007 год правіць

2008 год правіць

2009 год правіць

2010 год правіць

2011 год правіць

2012, 2015 год правіць

Каментарыі правіць

  1. Па іншых даных — у 2001 годзе[5].

Зноскі

  1. Онлайн конференция на тему «„Смешарики“: секреты создания героев», на сайте www.aif.ru
  2. «Смешарики». «YouTube»: «TVSmeshariki».
  3. «Смешарики». «YouTube» playlists: «TVSmeshariki».
  4. Лениза Яфизова. Умер 72-летний создатель мультфильма «Смешарики» Анатолий Прохоров (руск.). Вокруг ТВ[ru] (30 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 16 жніўня 2022.
  5. а б Дина Годер[ru]. Пастельная кислотность (руск.). Полит.ру[ru] (19 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2013. Праверана 19 лістапада 2022.
  6. Мария Терещенко. Как Смешарики покорили Землю и вышли в космос (руск.). КиноПоиск (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2020. Праверана 25 лістапада 2022.
  7. Алексей Ионов. «Смешарики»: как мультфильм про круглых зверей стал международным брендом (руск.). DTF[ru] (19 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2020. Праверана 16 мая 2022.
  8. а б в г Биргер 2006, с. 17.
  9. Михаил Хомич, Юрий Митин. История успеха "Смешариков" (руск.). Коммерсантъ (21 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 17 мая 2022.
  10. Ирина Тагирова. Анатолий Прохоров, худрук «Смешариков»: «Президент смотрит наши мультики» (руск.). Аргументы и факты[ru] (27 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2017. Праверана 19 лістапада 2022.
  11. «„Смешарики“ станут классикой российской анимации. Мало того, они станут классикой российского детства», — говорил создатель мультсериала в 2007 году и объяснял почему(руск.) // Фома[ru] : часопіс. — М.: Фома Центр, 07-2007. — В. 51. — № 7. — ISSN 1813-899-3.
  12. Валерий Полевиков. Секреты «Смешариков»: почему они круглые, какие герои вырезаны, какая философия заложена в идею сериала (руск.). Гол.ру (18 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2022. Праверана 18 мая 2022.
  13. Гладких, Старов 2009, с. 150.
  14. Владимир Хозиков По-шаровая стратегия(руск.) // Интербизнес : часопіс. — 03-2007. — С. 38. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008.
  15. Толерантность.Ру (руск.). Известия[ru] (4 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
  16. Екатерина Сошникова. Юлия Николаева: "Смешарики" популярны из-за заложенных двойных смыслов (руск.). РИА Новости (30 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 15 жніўня 2022.
  17. Валерия Лебедева «Смешарики» прикатились к «Яндексу»(руск.) // Коммерсантъ : газета. — М.: Коммерсантъ[ru], 22-11-2019. — № 215. — С. 7. — ISSN 1563-6380.
  18. Пётр Кибер. Петербургская студия получит 130 миллионов на перезапуск «Смешариков» (руск.). Комсомольская правда (22 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2019. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  19. «Яндекс» профинансирует перезапуск мультсериала «Смешарики» (руск.). Ведомости[ru] (22 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  20. Новый сезон "Смешариков" выйдет 18 мая (руск.). РИА Новости (21 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2020. Праверана 17 мая 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць