Смілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Смі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Смілавічы.

Смілавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смілавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1938
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2019) 8 777
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1714
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смілавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Смілавіцкага местачковага Савета.

Будынак сельсавета ў Смілавічах

27 верасня 1938 года ўтвораны зноў у складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР у сувязі з аднясеннем мястэчка Смілавічы да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу. Цэнтр — вёска Смілавічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карзуноўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна. 2 лістапада 1963 года вёска Смілавічы атрымала статус гарадскога пасёлка. 4 студзеня 1964 года ў склад Смілавіцкага пассавета перададзена вёска Жураўкавічы[2]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Кліноцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен у склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)[3]. 19 жніўня 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смілавіцкага пассавета (2 населеныя пункты: гарадскі пасёлак Смілавічы і вёска Жураўкавічы)[4]. 20 сакавіка 2018 года скасавана вёска Жураўкавічы (увайшла ў склад Смілавічаў)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 3532 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 8777 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 19 августа 2014 г. № 26 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Червенского района Минской области Архівавана 14 жніўня 2021.
  5. Решение Червенского районного Совета депутатов от 20 марта 2018 г. № 12 Об упразднении деревни Журавковичи Смиловичского сельсовета Червенского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.