Снейк[1], Змяіная рака[1] (англ.: Snake River) — буйная рака на паўночным захадзе ЗША, найбуйнейшы прыток ракі Калумбія.

Снейк
англ. Snake
Рака Снейк прыкладна за 16 км ад свайго вусця
Рака Снейк прыкладна за 16 км ад свайго вусця
Характарыстыка
Даўжыня 1674 км
Басейн 280 000 км²
Расход вады 1 610 м³/с
Вадацёк
Выток Елаўстон (Ваёмінг)
 • Вышыня 2721 м
 • Каардынаты 44°07′49″ пн. ш. 110°13′10″ з. д.HGЯO
Вусце Калумбія
 • Вышыня 109 м
 • Каардынаты 46°11′10″ пн. ш. 119°01′43″ з. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,56 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Калумбія → Ціхі акіян
Краіна
Схема басейна ракі Снейк
Схема басейна ракі Снейк
physical
Снейк
Снейк
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня каля 1735 (1670[1]) км. Плошча вадазбору 282 300[1] км². Бярэ пачатак на захадзе штата Ваёмінг, на тэрыторыі нацыянальнага парка Елаўстон, і працякае праз даліну ракі Снейк, каньён Хелс і пагорыстую мясцовасць Палус. Упадае ў раку Калумбія на ўсходзе штата Вашынгтон. Басейн ракі Снейк ахоплівае часткі шасці штатаў ЗША і ўяўляе сабой галоўным чынам горы, падзеленыя раўнінамі; сярэдні расход вады ракі складае каля 1500 (1390[1]) м³/с.

На рацэ гарады Айдаха-Фолс і Туін-Фолс[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць