Снопкіў[1] (укр.: Снопків) — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Снопкіўскай, Руставэлі, Валоскай, Стуса, Дністэрскай, Зэлэнай, Тарнаўскага і Архыпэнка.

Снопкіў
Снопків
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Галіцкі раён
Першае згадванне XVIII ст.
Ранейшы статус фальварак, прадмесце
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Паштовыя індэксы 79011

Агульная характарыстыка правіць

Старэйшая забудова раёна адносіцца да часоў Аўстра-Венгерыі. Маецца шмат аб'ектаў ранняга канструктывізму, пабудаваных ў міжваенны перыяд. Часта трапляецца забудова савецкага перыяду, асобныя жылыя дамы збудаваныя ў часы незалежнасці, пераважна ў XXI ст.

Буйныя транспартныя патокі абыходзяць Снопкіў, таму тут шмат зялёных зон. Гэта, а таксама блізкасць мясцовасці да цэнтра горада, робіць Снопкіў адным з самых дарагіх і прывабных для пражывання раёнаў Львова.

Назва мясцовасці паходзіць ад фальварка, што знаходзіўся прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца стадыён "Украіна", які пабудавалі ў 1963 г.

У 1871 г. у гонар мясцовасці была названая вул. Снопкіўская.

Аб'екты правіць

Зноскі