Снофру
IV дынастыя
Старое Царства
Snofru Eg Mus Kairo 2002.png
Статуя Снофру; Егіпецкі музей, Каір
G39N5
 

асабістае імя

як Сын Ра
Hiero Ca1.svg
S29F35I9
D21
G43
Hiero Ca2.svg
Сенеферу, Снофру
S.nfr.w(j)
Той, хто ўдасканальвае
G5

Хорава імя

як Хор
V30
U4
X1
Srxtail2.svg
Нэб-маат
Nb-m3ˁt
Гаспадар Маат
або Валадар ісціны (справядлівасці)
G16

небці-імя

як Гаспадар
падвойнага вянца
V30
U4
X1
Нэб-маат
Nb-m3ˁt
Гаспадар ісціны
G8

залатое імя

як Залаты Хор
G5
S12
Бік-нэбу
Bjk-nbw
Залаты сокал
Турынскі спіс (№III./9)
V10AS29F35HASHG7V11AG7
[1]
Снефер...
S.nfr
Дасканалы...
(імя суправаджаецца
знакам-паняццем "цар",
які ўяўляе сабой сокала Хора)
Абідаскі спіс (№20)
Hiero Ca1.svg
S29F35G43
Hiero Ca2.svg
Снеферу
S.nfr.w(j)
Той, хто ўдасканальвае мяне
Сакарскі спіс (№16)
Hiero Ca1.svg
S29F35I9
D21
G43
Hiero Ca2.svg
Снеферу
S.nfr.w(j)
старажытнагрэчаскае імя
Варыянты па Манефону:

Афрыкан: Сорыс[A 1]
Еўсевій: адсутнічае
Арм. вар. Еўсевія: адсутнічае

Снофру (грэч. Soris паводле Манефона) — першы цар (фараон) егіпецкай IV дынастыі часоў Старога Царства. Ён валадарыў прыблізна з 2670 па 2620 да н.э.[2] У часы яго праўлення адбыліся ваенныя паходы ў Лівію і Нубію, а таксама вялікая гандлёвая экспедыцыя ў Ліван. Снофру здабыў сабе славу галоўным чынам дзякуючы будаўнічай дзейнасці. Ён быў адзіным фараонам, які загадаў пабудаваць тры манументальныя піраміды. Іх агульны аб'ём яўна пераўзыходзіць аб'ём самай вялікай егіпецкай піраміды — піраміды Хеопса. З іх у архітэкуры пачынаецца пераход ад ранніх ступеньчатых пірамід да сапраўднай піраміды.

Снофру шанавалі на працягу ўсяе старажытнаегіпецкай гісторыі, а яго пасмяротны культ існаваў доўгі час. Ён лічыўся ідэалам справядлівага ўладара, як ідэальны правіцель ён быў адзначан у некалькіх літаратурных творах.

Паходжанне і сям'яПравіць

Паходжанне Снофру даволі няяснае. З некаторай упэўненасцю можна казаць толькі пра яго маці, якую звалі Мерэсанх I. Праўда, яе асоба пацверджана не сучаснымі ёй крыніцамі, а надпісам на Палермскім камені, створаным пры 5 дынастыі, і графіці часоў 18 дынастыі. І хоць часам Снофру разглядаецца ў якасці сына свайго папярэдніка Хуні, дагэтуль ні для яго, ні для Мерэсанх I не ўдалося даказаць якой-небудзь сямейнай сувязі з Хуні.[3] І таму ўжэ ў 60-я гг. XX ст. П'ер Мантэ выказаў здагадку, што Снофру не быў царскім сваяком, а пачынаў кар'еру як правінцыяльны чыноўнік з мясцовасці Бені Хасан. Падставай для такога меркавання стала назва мясцовасці "Менат-Снофру" ў пахавальным храме піраміды Снофру ў Медуме. З другога боку, у самом Бені Хасане ў некаторых грабніцах упамінаецца месца з назвай Менат-Хуфу. Мантэ дапусціў, што гэта адна і тая ж мясцовасць, якая была перайменавана пасля ўзыходжання на трон наступнага цара, Хуфу (Хеопса), які таксама паходзіў адсюль.[4] Аднак гэтыя разважанні не пацверджаны доказамі і застаюцца толькі гіпотэзай.

Адзіная вядомая жонка Снофру — Хатэпхерэс I, якая аднак не насіла тытула "царскай жонкі", і таму лічыцца, што яна была толькі наложніцай. Ад гэтай сувязі нарадзілася двое сыноў, адзін з якіх быў наступны цар Хеопс, а другі па апошніх дадзеных, магчыма, быў Каваб, якога дагэтуль былі разглядалі як Хеопсава наследнага прынца.[5]

Яшчэ некалькі дзяцей нарадзілася ад невядомых жонак. Сыны былі Рахатэп, Нефермаат, Анхаф (якога аднак Райнер Штадэльман лічыць сынам Хеопса), Нечэраперэф, а таксама, магчыма, Ранефер, Канефер і Ійнефер. Акрамя таго, быў яшчэ адзін прынц, чыё імя да нас не дайшло. Ён вядомы толькі дзякуючы сваёй манументальнай мастабе — грабніцы M17 у Медуме. Дочкі былі Хатэпхерэс, жонка Анхафа, а таксама Неферткау і Нефертнісу. Мерытытэс I, Хеопсава жонка, таксама лічыцца дачкой Снофру. Згодна з навейшымі меркаваннямі яна магла быць не дачкой, а жонкай ці наложніцай Снофру, якая пасля яго смерці стала жонкай Хуфу.[5]

Піраміды СнофруПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. Працягласць праўлення 29 гадоў.

Зноскі

  1. Alan H. Gardiner: The royal canon of Turin. Рысунак 2; такая форма картуша выкарыстана тут пад уплывам іератычнага напісання з Турынскага папіруса. Ужыванне адкрытых картушаў бярэ пачатак у іератыцы. Розныя выпадкі з наяўнасцю/адсутнасцю пэўных элементаў імені звязаны з пашкоджаннямі матэрыялу папіруса.
  2. Гады паводле Schneider: Lexikon der Pharaonen.
  3. Wolfgang Helck: Geschichte des alten Ägypten.(= Handbuch der Orientalistik. Abt. 1: Der Nahe und Mittlere Osten. Bd. 1). Brill, Leiden/ Köln 1981, S. 51–52, (Onlineversion).
  4. Pierre Montet: Géografie de l'Égypte ancienne. Deuxième partie: To-chemâ, la Haute Égypte. Paris 1961, S. 160, (PDF; 11,0 MB).
  5. а б Roman Gundacker: Ein Beitrag zur Genealogie der 4. Dynastie. In: Sokar. Nr. 16, 2008, S. 22–51.
IV дынастыя
Папярэднік:
Хуні
фараон Егіпта
каля 2639 — 2604 гг. да н.э.
Пераемнік:
Хуфу