Корушка

(Пасля перасылкі з Сняток)

Корушка, Сняток, Корушка азёрная[1] (Osmerus eperlanus) — від рыбы сямейства корушкавыя (Osmeridae).

Корушка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Osmerus eperlanus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162039
NCBI  29151

Апісанне правіць

 
Галава корушкі.

Цела верацёнападобнае, даўжыня 6-10 см, радзей да 15 см. Галава падоўжаная, з вялікімі сківіцамі, ніжняя сківіца прыкметна выступае перад верхняй. Рот адносна вялікі, усаджаны загнутымі назад зубамі. Бакі і бруха серабрыстыя, спіна цёмная, буравата-зялёная з блакітным ці фіялетавым адлівам. Спінны плаўнік кароткі, размешчаны пасярэдзіне цела над брушнымі плаўнікамі, мае 2-3 негалінастых і 7-9 галінастых прамянёў. Анальны плаўнік мае 2-4 негалінастых і 11-14 галінастых прамянёў. За спінным плаўніком знаходзіцца тлушчавы плаўнік. У грудных плаўніках па 1 негалінастаму і 10-11 галінастых прамянёў, у брушных — па 1 негалінастаму і 7 галінастых. Луска буйная, лёгка спадае. Колькасць пласцінак па боку цела 57-63, бакавая лінія няпоўная, перарывістая, уключае 4-16 пласцінак. Жаберных тычачак 30-70, пазванкоў 59-62. Самцы меншыя за самак па памерах.

Пашырэнне правіць

 
Вылаўленая корушка.

Шырока распаўсюджана ў Паўночнай Еўропе. Насяляе басейны Белага, Баранцава і Балтыйскага мораў. Корушка — прахадная рыба, але ў яе маюцца і ізаляваныя азёрныя папуляцыі.

Раней па рэках Нёман і Заходняя Дзвіна да межаў Беларусі даходзіла прахадная еўрапейская корушка, якая ў наш час не адзначана. Жылая дробная форма сустракаецца ў некаторых азёрах басейна Заходняй Дзвіны — Дрывяты, Снуды, Струста, Воласа Паўночны, Воласа Паўднёвы, Дрысвяты, Рычы, Доўгае, Рудакова.

Асаблівасці біялогіі правіць

Большую частку года чародамі трымаецца ў непасрэднай блізкасці ад берагоў на значных глыбінях.

Корміцца ў асноўным планктонам, часам доннымі беспазваночнымі.

Палавая спеласць настае ва ўзросце 1 года пры даўжыні цела ад 5 см. Нераст у канцы красавіка — траўні ў прыбярэжнай зоне азёр, на месцах з пясчаным і камяністым дном. Самкі выкідваюць ікру і неўзабаве пакідаюць нерасцілішчы, самцы трымаюцца на іх даўжэй, удзельнічаюць у нерасце са шматлікімі самкамі. Ікра выкідваецца на камяні, гальку, водную расліннасць, падмытыя карані прыбярэжных раслін, пагружаныя ў ваду галіны хмызнякоў, значна радзей на пясок і ніколі на глейкія грунты. Нерасцілішчы звычайна маюць невялікую плошчу і размешчаны на глыбіні ад 15-20 см да 2-5 м. Нераст адбываецца пераважна ў начны час. У перыяд нерасту ў самцоў развіваецца шлюбны ўбор — верхняя частка галавы і жаберные накрыўкі становяцца сіня-чорнымі, ніжняя сківіца завастраецца, спіна і бакі пакрываюцца бугаркамі.

Промысел правіць

 
Смажаная корушка.

Аб’ект аматарскай лоўлі. Свежая корушка выдае характэрны пах свежых агуркоў.

Ужываецца звычайна ў смажаным выглядзе.

Ахова правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 

У Рэспубліцы Беларусь від занесены ў Чырвоную кнігу.

Зноскі правіць

  1. Азёрныя рыбы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

Літаратура правіць

Спасылкі правіць