Собаль (Martes zibellina) — млекакормячае сямейства куніцавых.
Даўжыня цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма.
Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геаграфічных форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На Беларусі трапляўся да XVI стагоддзя, вынішчаны.
Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы).
Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.