Совападобныя (Strigiformes або Striges) — атрад драпежных птушак, які ўключае больш за 220 буйных і сярэдняй велічыні відаў, у асноўным начных птушак, распаўсюджаных ва ўсіх краінах свету. У атрадзе два сямействы: савіныя або совы сапраўдныя і сіпухавыя, аднак у таксанаміі Сіблі-Олквіста ў атрад змяшчаюцца ўсе сямействы атрада лялякападобных (Caprimulgiformes).

Совападобныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strigiformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177848
NCBI  30458
EOL  696
FW  39397

Даўжыня цела да 84 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне мяккае, рыхлае, шэрае, бурае ці рудаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі і стракацінамі. Вочы вялікія, накіраваны ўперад, у большасці абкружаны тваравым дыскам з дробных пёраў. Зрок бінакуллрны. Вушныя адтуліны вялікія. Шыя рухомая, галава паварочваецца на 180—270°. Крылы шырокія, закругленыя, хвост кароткі. Дзюба кручкападобная, вострая, кароткая. Лапы моцныя, з вострымі і вялікімі кіпцюрамі, чатырохпальцыя. Цэўкі апераныя.

Корм пераважна жывёльны.

Манагамы. Адкладваюць 4—5 (часам да 14) яек.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць