Солт-Лэйк-Сіці

горад у ЗША

Солт-Лэйк-Сіці (англ.: Salt Lake City) — горад у ЗША, сталіца і буйнейшы горад штата Юта. Размешчаны на поўначы штата каля Вялікага Салёнага возера. Знаходзіцца ў даліне, акружанай горамі Уосатч і Окуір; размешчаны на вышыні каля 1300 м. Насельніцтва — 178 858 чалавек (2006), з прыгарадамі — 1,3 млн (у раёне жыве больш за 60 % насельніцтва Юты).

Горад
Солт-Лэйк-Сіці
англ.: Salt Lake City
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Salt Lake City pan 1.jpg
Краіна
Flag of the United States.svg ЗША
Каардынаты
Мэр
Ральф Бэкер
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
285,9 км²
Вышыня цэнтра
1288 м
Насельніцтва
181 698 чалавек (2008)
Шчыльнасць
643,3 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 385, 801
Паштовыя індэксы
84081, 84101-84124
Афіцыйны сайт
Солт-Лэйк-Сіці на карце ЗША
Солт-Лэйк-Сіці (ЗША)
Солт-Лэйк-Сіці
Солт-Лэйк-Сіці (ЗША)
Солт-Лэйк-Сіці

Прамысловы, гандлёвы і фінансавы цэнтр раёна Вялікага Басейна. Міжнародны аэрапорт. У Солт-Лэйк-Сіці размешчана міжнародная штаб-кватэра Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён — заснавальнікаў горада, каля 50 % жыхароў — мармоны.

У 2002 Солт-Лэйк-Сіці быў сталіцай ХІХ зімовых Алімпійскіх гульняў.

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць