Сомбатхей
горад у Венгрыі
Со́мбатхей[2] (венг.: Szombathely ['sombɒt.hɛj], ням.: Steinamanger, харв.: Sambotel, славенск.: Sombotel, славацк.: Kamenec) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ваш. Насельніцтва — 80 154 чалавекі (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія і транспартПравіць
Сомбатхей размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна ў 220 кіламетрах на захад ад Будапешта і ў 10 кіламетрах на ўсход ад мяжы з Аўстрыяй. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Секешфехервар — Сомбатхей — Грац. Час на цягніку да Будапешта — каля 4 гадзін. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада на поўдзень у бок аўтабана E66 Секешфехервар — Грац і на поўнач у бок Шопрана і Вены. Праз горад працякаюць дзве невялікія рэчкі — Перынт і Дзьёндзьёш.
Гарады-пабрацімыПравіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Дзьюла Дзеркавіч, мастак
- Міклаш Такач
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Nemény András: Összefogás és csapatmunka eredményezett sikert Szombathelyen // Híradó — 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
- ↑ БелЭн, 2002
ЛітаратураПравіць
- Со́мбатхей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 82. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.