Сомік амерыканскі
Сомік амерыканскі[1][2], сомік карлікавы[2] (Ameiurus nebulosus) — рыба сямейства самоў-кошак, або кашэчых самоў атраду Сомападобныя (Siluriformes).
Сомік амерыканскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ameiurus nebulosus Lesueur, 1819 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня 14—20 да 45 см, маса ад 45—100 г да 2 кг. Цела голае, крыху сціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Бруха светлае, белаватае, зрэдку плямістае. Ёсць альбіносы. Галава вялікая, шырокая. На сківіцах па 2 пары вусікаў. Неразгалінаваныя прамяні ў спінным, грудным і анальным плаўніках калючыя; ёсць тлушчавы плаўнік.
Арэал і экалогіяПравіць
Пашыраны ў вадаёмах Паўночнай Амерыкі. Завезены ў 1885 годзе ў Заходнюю Еўропу, у 1935 годзе ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Жыве ў азёрах, рэках, сажалках, у т. л. забалочаных.
Корміцца лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, водарасцямі, маляўкамі, ікрой іншых рыб.
Зноскі
- ↑ ЭПБ, 1983
- ↑ а б БелЭн, 2002
ЛітаратураПравіць
- Сомік амерыканскі, сомік крапчаты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Азёрныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 48. — 575 с., іл. — 10 000 экз.