Гелеаэнергетыка Беларусі

Сонечная энергетыка Беларусі — галіна энергетыкі Беларусі, якая выкарыстоўвае энергію сонечных прамянёў.

Для Беларусі сонечная энергетыка абыходзіцца значна даражэй, чым гідраўлічная. Колькасць сонечных дзён у Беларусі невялікая (зрэшты, параўнальная з Германіяй — прызнаным еўрапейскім лідарам у галіне). Найбольшая яна на паўднёвым усходзе, што вызначае размяшчэнне сонечных фермаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Сёння сонечная энергетыка стаіць на роўных з ветравой — на кожны від прыходзіцца каля 0,3 % агульнай выпрацоўкі электраэнергіі, што з'яўляецца мізэрнымі лічбамі, асабліва на фоне еўрапейскіх краін. Тым не менш, у 2014-2017 гадах аб'ёмы атрыманай за кошт сонца электраэнергіі ўзраслі ў 45 разоў — з 2 да амаль 90 млн кВт*гадз.[1] Згодна з дзяржаўнай праграмай «Энергазберажэнне», да 2020 года ў краіне плануецца будаўніцтва не менш за 250 МВт сонечных электрастанцый. Мякруючы па ўсім, гэта праграма будзе нават перавыканана.

Першыя крокі (2000-2015) правіць

Да 2002 года адзіным будынкам пабудаваным паводле правілаў сонечнай архітэктуры і абсталяваным сонечнымі калектарамі і гравійным цеплавым акумулятарам былі карпусы ММАЦ у Мінску. У 2002 годзе 2 «сонечные батарэі» былі перададзены аўстрыйскай грамадскай арганізацыяй для будаўніцтва экаэнергетычнага парка ў Дзяржынскім р-не, які планавался стварыць да 2005 года, далейшы лёс батарэй невядомы. У 2007 годзе, за кошт нямецкай дабрачыннай арганізацыі, сонечнымі калектарамі былі абсталяваныя 3 дзіцячыя садкі ў Жыткавічах. Калектары дазваляюць награваць ваду — зімой і пры пахмурным надвор’і да 35—40 °C, летам пры сонечным надвор’і — да 60 °C.[2]

"Сонца нам дапаможа" (з 2016) правіць

На люты 2019 года найбуйнейшымі аб'ектамі сонечнай энергетыкі Беларусі з'яўляюцца (у храналагічным парадку, які пакуль што супадае з парадкам узрастання магутнасці)

  • Мядзелская ферма (у 500 м ад трасы ВільнюсПолацк паміж вёскамі Швакшты і Рудашаны, 5,7 МВт), пуск у 2016.
  • Брагінская ферма; пабудаваная побач з вёскай Собалі Брагінскага раёна ў 2016 кампаніяй «Вэлком» (18,5 МВт, 41 га, 84 тыс.сонечных панэляў), кошт праекта — 24 млн еўра[3]
  • Рэчыцкая ферма; магутнасць 55 МВт, плошча 115 га, 218 тыс.сонечных панэляў; замоўцам з'яўляецца кампанія «Беларуснафта», адкрытая ў 2017 годзе.[4]

У 2019 чакалася адкрыццё найбуйнейшай сонечнай фермы ад кампаніі «Солар Лэнд» плошчай 220 га магутнасцю 109 мВт у Чэрыкаўскім раёне. Такім чынам, відавочна размяшчэнне фермаў на паўднёвым усходзе краіны, дзе найбольшая колькасць сонечных дзён.[5]. Аднак з-за розных абставінах, яна адкрылася толькі ў канцы 2021 года[6].

Зноскі