Сон у чырвоным цераме

Сон у чырвоным цераме (кіт.: 紅樓夢) — найбольш папулярны з чатырох класічных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісанныя Цаа Сюэцынем і выйшлі ў свет пад назвай «Запіскі на каменнях» неўзабаве да яго смерці ў 1763 годзе. Аднак, амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію рамана. Даследчыкі рамана спрачаюцца, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.

Сон у чырвоным цераме
кіт.: 紅樓夢
кіт.: 石頭記
Выданне
Жанр zhanghui novel[d], xiaoshuo[d] і сямейная сага[d]
Аўтар Цаа Сюэцынь
Мова арыгінала байхуа[d] і Beijing dialect[d]
Дата напісання XVIII стагоддзе
Дата першай публікацыі 1792, XVIII стагоддзе і 1868
Персанажы Lin Daiyu[d], Jia Baoyu[d], Xue Baochai[d], Shi Xiangyun[d], Jia Yuanchun[d], Jia Yingchun[d], Jia Tanchun[d], Jia Xichun[d], Miaoyu[d], Wang Xifeng[d], Jia Qiaojie[d], Li Wan[d], Qin Keqing[d], Xiangling[d], Ping'er[d], Qingwen[d], Hua Xiren[d], Zijuan[d], Yuanyang[d], Xue Baoqin[d], You Erjie[d], You Sanjie[d], Siqi[d], Jia Yucun[d], Grandmother Jia[d], Jia Zheng[d], Lady Wang[d], Concubine Zhao[d], Jia Huan[d], Lingguan[d], Jia Qiang[d], Jinchuan[d], Granny Liu[d], Jia She[d], Jia Lian[d], Fangguan[d], Ruiguan[d], Liu Wu'er[d], Caiyun[d], Jia Jing[d], Liu Xianglian[d], Xue Pan[d], Xue Qiu[d], Xia Jingui[d], Jia Qin[d], Jia Zhen[d], Zhen Baoyu[d], Lady Xing[d], Jia Lan[d], Wang Xifeng[d], Li Chuluan[d], Mingyan[d], Jia Min[d] і Aunt Zhao[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Багаты дом Жунга сям’і Цзя напачатку дзеяння рамана
Рукапіс рамана

«Сон у чырвоным цераме» — гэта многапланавае апавяданне аб заняпадзе дзвюх галін сям’і Цзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленняў — з’яўляецца незлічонае мноства іх сваякоў. Паводле класічных кітайскіх раманаў, кампазіцыя кнігі адметная рыхласцю. У рамане вольна змяшаныя элементы аўтабіяграфічнага апісання і выдумкі, падзеі штодзённага жыцця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэннямі.

Пераклады правіць

У адрозненне ад большасці кітайскіх твораў таго часу, «Сон у чырвоным цераме» напісаны не на класічнай кітайскай мове (вэньянь), а на байхуа, на пекінскім дыялекце, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснай кітайскай літаратурнай мовы (путунхуа), аднак з значным уплывам вэньяню.

На Усходзе першы пераклад быў зроблены ў 20 стагоддзі, калі класічная кітайская адукацыя была зменена на сучасную еўрапейскую і ўжо не кожны мог чытаць па-кітайску. У 1920 годзе выйшаў японскі пераклад «Сна ў чырвоным цераме», які быў зроблены Юкідай Роханам і Хіраокай Рудзё, пераклад суправаджаўся тэкстам на арыгінальнай мове.

Упершыню на еўрапейскую мову быў зроблены пераклад у 19 стагоддзі. У Англіі ў 1868 годзе першыя восем главаў выйшлі ў перакладзе Боўра, а ў 1885 годзе Герберта Джайлза, у 1919 годзе выбітнейшага перакладчыка кітайскай літаратуры — Артура Уэйлі. Нямецкі пераклад Франца Куна выйшаў ў 1932 годзе, французскі ў выбранных фрагментах — у 1933.

Зноскі

Спасылкі правіць