Гідралагічны заказнік «Сосна» — заказнік рэспубліканска значэння. Возера стала заказнікам у 1979 годзе, пераўтвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 1833. Тут захоўваюцца рэдкія і знікаючыя віды раслін, чыстая вада і непашкоджаныя чалавекам навакольныя ландшафты прыроды.

Сосна
Размяшчэнне Беларусь
Дата заснавання 1979, 2007
physical
Сосна
Сосна

Апісанне правіць

Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння возера Сосна размешчаны на паўднёвым усходзе Шумілінскага раёна, за 14 км ад г. п. Шуміліна, паміж вёскамі Рускія на поўначы і Гародна на поўдні, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча возера 71 га. Найбольшая глыбіня 22,9 м. Даўжыня 1,29 км, максімальная шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі складае 4,83 км. Аб’ём вады 4,72 млн м3. Плошча вадазбору 3,79 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м (на поўнач і ўсход 3-5 м) параслі хмызняком. Ёсць некалькі невялікіх заліваў і мысаў, тры выспы агульнай плошчай 0,012 км2. Берагі нізкія, на захад і паўночны ўсход зліваюцца са схіламі. Вада возера адрозніваецца павышанай празрыстасцю. Дно на глыбіні 2-5 м пясчанае, ніжэй выслана глеем. Шырыня расліннай паласы вагаецца ад 3 да 30 метраў і складаецца ў асноўным з трыснягу, чароту, аеру і мячэўніку вузкалістага. Гарлачык белы і гарлачык жоўты сустракаюцца толькі ў залівах. У возеры выяўлены гідрыла кальчаковая і наяда марская — рэдкія віды раслін. Па берагах возера можна сустрэць бабра, выдру, у возеры добра ловяцца шчупак, акунь, плотка і інш[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Федотов, В. Озерный заказник «Сосна» : [Шумилинский район] / В. Федотов // Родная прырода. — 2005. — № 3. — С. 17.
  • Шумілінскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. — Т. 5 : Стаўраструм-Яшчур. — С. 390—391.