Сотавая сувязь
Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сотаў (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных перашкодаў аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Між падпісчыкамі з розных сотаў, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў другую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі . Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].

Беларусь правіць
Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 г. з'явілася прадпрыемства «А1», якое 16 красавіка 1999 г. стала першым пастаўшчыком паслугаў сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 г. у Беларусі было 11 401,9 тыс. падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4%, калі на пачатак 2013 г. іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3]
Зноскі
- ↑ Эдуард Ліпковіч. Сотавая радыёсувязь // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
- ↑ Сяргей Смірноў. Белстат: количество абонентов сотовой связи в Беларуси растет, охват территории уменьшается . Onliner.by (20 сакавіка 2015). Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Андрэй Асфура. У Беларусі знізілася пранікненне сотавай сувязі . БелТА (28 лютага 2013). Праверана 13 студзеня 2017.
Літаратура правіць
- Ліпковіч Э. Б. Сотавая сувязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сотавая сувязь