Соф’я Васільеўна

княжна вярэйская
(Пасля перасылкі з Соф'я Васільеўна)

Соф’я Васілеўна, княжна вярэйская, у шлюбе Гаштольд (пасля 1480 — 1549) — дачка вярэйскага князя Васіля Удалога (? — каля 1501).

Соф’я Васільеўна
Нараджэнне не раней за 1480
Смерць 1549
Род Вярэйскія
Бацька Васіль Міхайлавіч
Муж каля Альбрэхт Гаштольд[1]
Дзеці Станіслаў Гаштольд

У 1505 годзе ўзяла шлюб з Альбрэхтам Гаштольдам герба Габданк. У 1507 годзе нарадзіла сына — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў яе правы на бацькавы маёнткі, у тым ліку Койданава. У 1563 годзе Альбрэхт аддаў ёй у пажыццёвае ўладанне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя, у 1539 годзе дазволіў пасля сваёй смерці валодаць маёнткамі і пажыццёвымі ўладаннямі пажыццёва.

Сын Станіслаў (1507—1542), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Гаштольдаў, 15 мая 1537 года пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл, малодшай дачкой гетмана вялікага літоўскага Юрыя Радзівіла. Пасля смерці Станіслава Барбара ўзяла шлюб з вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам.

Пасля ж смерці Соф’і яе ўладанні адышлі вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту як вымарачныя маёнткі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.