Со́ўкі, або начніцы (Noctuidae) — найбольш буйное сямейства лускакрылых. У сусветнай фаўне налічваецца каля 1089 родаў і 11 772 віды (а з улікам 24 тыс. відаў з вылучанага ў асобнае сямейства Erebidae — звыш 35 000 відаў).
Соўкі |
Крывасмокавая металавідка (Diachrysia zosimi) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Noctuidae Latreille, 1809
|
Падсямействы: |
---|
- Acontiinae Guenée, 1837
- Acronictinae Stephens, 1829
- Aganainae Boisduval, 1833
- Agaristinae Boisduval, 1828
- Amphipyrinae Guenée, 1837
- Bagisarinae Crumb, 1956
- Balsinae
- Boletobiinae
- Bryophilinae Guenée, 1852
- Calpinae Guenée, 1837
- Catocalinae Boisduval, 1828
- Cocytiinae Rothschild, 1915
- Condicinae Poole, 1995
- Cuculliinae Herrich-Schäffer, 1845
- Dilobinae Aurivillius, 1889
- Erebinae
- Eriopinae
- Eublemminae
- Eucocytiinae
- Eustrotiinae Grote, 1882
- Euteliinae Guenée, 1837
- Glottulinae Guenée, 1852
- Hadeninae Guenée, 1837
- Heliothinae Boisduval, 1828
- Herminiinae Leach, 1815
- Hypeninae Herrich-Schäffer, 1845
- Hypenodinae Forbes, 1954
- Metoponiinae
- Noctuinae Latreille, 1809
- Oncocnemidinae
- Pantheinae Smith et Dyar, 1898
- Plusiinae Boisduval, 1828
- Psaphidinae Grote, 1895
- Raphiinae Beck, 1996
- Rivulinae Grote, 1895
- Stictopterinae Hampson, 1893
- Stiriinae Grote, 1882
- Strepsimaninae Meyrick, 1930
- Thiacidinae
- Ufeinae Crumb, 1956
- Xyleninae
|
|
- Не блытаць з жывёламі Начніцы
Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У совак добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць).
Пашыраны паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі каля 300 відаў. Шкоднікі культурных раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, соўка-гама, соўка-коска, зерневая, баваўняная і інш.
Начныя жывёлы. Матылі лятаюць пераважна на змярканні і ноччу, жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Днём находзяцца ў стане спакою, складваюць крылы стрэхападобна так, што заднія крылы не бачны.
Паводле спосабу жыцця, асаблівасцей кармлення і шкаданоснасці вусеняў адрозніваюць совак падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі часткамі раслін).
Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.
Зноскі