Спайс (англ.: Spice — прыправа) — сінтэтычны курыльны наркотык на аснове пентыл-трынафтаіндолу  (англ.), што выклікае галюцынацыі, залежнасць, ломку і псіхоз[1]. Валодае псіхаактыўным дзеяннем, аналагічным дзеянню марыхуаны. Ужыванне вядзе да выпадзення валасоў і дакучлівых думак пра самагубства[2].

У наш час сінтэтычныя канабіноіды, якія з’яўляюцца актыўнымі рэчывамі спайсу, забаронены ў Расіі[3], ЗША[4] і шматлікіх краінах Еўрапейскага саюза[5]. У Беларусі трапіў у пералік забароненых да ўжывання і распаўсюджвання пад пагрозай зняволення 1 студзеня 2010 года[6].

Зноскі

  1. Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі // Звязда : газета. — 3 кастрычніка 2009. — № 187 (26545). — С. 6. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014.
  2. С. Скавародка. Стоп-спайс. — Газета «Міёрскія навіны», 7 мая 2013. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  3. Пастанова Урада Расійскай Федэрацыі ад 31 снежня 2009 г. № 1186 (2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  4. DEA. Controlled Substances - Alphabetical Order - September 2012 (англ.)(недаступная спасылка) (22 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  5. EMCDDA. Understanding the 'Spice' phenomenon. — Lisbon: EMCDDA, 2009. — С. 19-20. — 37 с. — ISBN 9789291684113.
  6. Яўген Валошын. Цяпер давядзецца ездзіць па спайс у Расію // Звязда : газета. — 5 студзеня 2010. — № 1 (26606). — С. 3. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014.

Літаратура правіць