Спаржа
Спаржа[1][2], аспарагус[2] (Aspáragus) — род раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Вядома да 100 (каля 300[2]) відаў, рассеяных па ўсім свеце, пераважна ў сухім клімаце. Найбольш распаўсюджаны від Спаржа лекавая (Asparagus officinalis).
Спаржа | |||||||||||||||||
![]() Спаржа лекавая (Asparagus officinalis) — тыпавы від роду Спаржа. Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАдны віды спаржы — травы, іншыя — паўкусты, якія развіваюць падземнае карэнішча і надземнае больш ці менш галінастае сцябло вышынёй 50—300[2] см, у шматлікіх відаў паўзучае. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, адзіночныя або ў пучках. Лісце відазменена ў лускавінкі. Кветкі раздзельнаполыя, дробныя, жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — чырвоная ягада.
Выкарыстанне
правіцьХарчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Верхнія часткі маладых парасткаў спаржы (каля 20 см даўжынёй) выкарыстоўваюцца ў кулінарыі як дэлікатэс. У аранжарэях і пакоях пад назвай аспарагус вырошчваецца спаржа перыстая (Asparagus plumosus), спаржа серпападобная (Asparagus falcatus), спаржа Шпрэнгера (Asparagus sprengeri) і інш.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Спаржа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).