Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы)

Спаса—Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Дзмітровічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў 1786 годзе. Помнік народнага дойлідства.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°29′29″ пн. ш. 23°46′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дзмітровічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства Беларусі
Дата пабудовы 1786 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000347шыфр 112Г000347
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі, на невялікім пагорку. Пабудавана ў 1786 г. з дрэва[1]. Перад царквой пастаўлена чацверыковая каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога з франтальнага фасада далучаецца прыруб нізкага прытвора, пастаўлены на бутавым падмурку. Галоўны фасад завершаны франтонам, тымпан якога прарэзаны 2 ромбападобнымі люкарнамі. Вільчык двухсхільнага гонтавага даху з вальмай над алтарнай часткай па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па перыметры храм апяразаны прафіляваным карнізам.

Каля царквы чацверыковая каркасная званіца.

Інтэр'ер правіць

Ва ўнутранай прасторы апсіду вылучае выкананы ў 1830-я гг. драўляны разны невысокі іканастас, пры ўваходзе на 2 слупах выступаюць хоры з бакавой 2-маршавай лесвіцай. Два абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» — 18 ст. ў металічным абкладзе і 1816 г. ў драўляным з чаканкай разным абкладзе.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць