Спаса-Праабражэнская царква (Коматава)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Коматава Гродзенскага раёна.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
53°34′24,30″ пн. ш. 24°02′25,15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Коматава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Архітэктурны стыль з рысамі класіцызму
Будаўніцтва 18441846 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000381шыфр 413Г000381
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, на беразе р. Нёман. Пабудавана ў 18441846 гг. з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова з традыцыйнай чацверыковай званіцай з гранёным шатром, накрытая двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, мае арачныя вокны-біфорыумы. Яны разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. У дэкоры трохнефнага інтэр'ера манументальная алейная размалёўка.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць