Спаса-Праабражэнская царква (Медна)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Медна Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1848 годзе з дрэва на месцы драўлянай капліцы.

Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
51°51′14″ пн. ш. 23°44′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Медна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктар невядомы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000099шыфр 113Г000099
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца сродкамі прасторава развітай аб'ёмнай кампазіцыі. Да прамавугольнага ў плане зруба праз невялікі бабінец далучаецца зграбная 1-ярусная званіца аднолькавай вышыні з асноўным аб'ёмам і накрытая 2-схільным гонтавым дашкам з макаўкай па цэнтры. Эфектна выглядае рытмічнае спалучэнне 3-вугольных абшытых «у елку» франтонаў гонтавых дахаў. Вальмавы схіл над алтарнай сцяной завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць левая прыбудова нізкай рызніцы пад 1-схільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, па вуглах абшыты дошкамі.

Інтэр'ер правіць

Унутры брусчатыя неашаляваныя сцены малітоўнай залы афарбаваны алеем. Апсіда ўнутры храма вылучана простым дашчатым іканастасам. Абраз 1718 ст. «Іаан Багаслоў» і 3 святочныя абразы ў сярэбраных рызах на паўднёвай сцяне малітоўнай залы.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Спасылкі правіць