Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасцяніцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
52°19′33″ пн. ш. 23°36′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Трасцяніца |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Камянецкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі |
Дата пабудовы | 1877 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | драўніна |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва паводле праекта архітэктара Мсціслава Барташэўскага[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю і народнага дойлідства. Вырашана падоўжным прамавугольным зрубам з пяціграннай апсідай з бакавымі невялікімі рызніцамі і прамавугольным прытворам. Над ім узвышаецца васьмярык шатровай званіцы, завершанай макаўкай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. На фоне фігурна ашаляваных сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых дашчаных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны вертыкальнымі разнымі дошкамі-накладкамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф.8, воп. 1, спр. 1557, арк. 107.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 240
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца)
- Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца) на сайце Radzima.org