Спаса-Праабражэнская царква (Чашнікі)
Спаса-Праабражэнская царква — дзеючы праваслаўны храм у горадзе Чашніках Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры класіцызму.
Царква | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
54°51′43″ пн. ш. 29°09′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чашнікі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Віцебская |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1843—1845 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСпаса-Праабражэнская царква пабудавана ў цэнтры горада ў 1843—1845 гг. з цэглы. Спаса-Праабражэнская царква адлюстравана на малюнку Напалеона Орды (1876).
Архітэктура
правіцьБудынак храма крыжападобны ў плане з прамавугольнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсіды. Завершаны сферычным купалам на светлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад аформлены порцікам з франтонам. З арсенала класічнай архітэктуры выкарыстаны пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з плоскім фрызам.
Інтэр’ер
правіцьУ залу храма адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія арачныя прасветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсіда і трапезная. Скляпенні аздоблены адноўленай у 1970 г. фрэскавай размалёўкай з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы евангелістаў, у алтары «Богаяўленне», на сценах — евангельскі цыкл. Абразы 18 — 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэнне», «Феадосій Угліцкі», «Спас Пантакратар».
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0190-7.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 1480, арк.16.
Спасылкі
правіць- Сайт Віцебскай епархіі Архівавана 27 сакавіка 2012. (руск.)