Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў)

Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
54°12′06,50″ пн. ш. 30°18′03,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Шклоў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Шклоўскае
Тып будынка крыжова-купальны храм
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы да 1905
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000571шыфр 513Г000571
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі візантыйскага сабора.

Архітэктура правіць

 
Фота 1905 года
 
Фасад царквы

Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы псеўдавізантыйскага стылю і мадэрну. Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы.

Інтэр’ер правіць

Інтэр’ер 2-светлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць