Спаса-Узнясенская царква (Кіявічы)

Спаса-Узнясенская царква — царква ў Кіявічах Капыльскага раёна, пабудаваная ў 1882 годзе[1].

Славутасць
Царква Узнясення Гасподня
52°59′07,16″ пн. ш. 26°59′40,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кіявічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 18781882 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000168шыфр 613Г000168
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 
Царква ў першай палове XX ст.

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 19 ст. на сродкі мясцовых жыхароў з цэглы на месцы храма 1752 года. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена, дзейнічае.[2].

Архітэктура правіць

Падоўжна-восевая кампазіцыя, цаглянай, абтынкаванай Спаса-Узнясенскай царквы складаецца з асноўнага кубічнага аб'ёму, трохапсіднай алтарнай часткі, бабінца з трох'яруснай званіцай[2]. Над асноўным аб'ёмам — васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным гранёным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны плоскія нішы, розныя профілі, зубчыкі і г. д., характэрныя для неарускага стылю[2].

Інтэр'ер правіць

Зала храма асветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабана, абапёртага праз парусы на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць