Спаса-Узнясенская царква (Парэчча)

Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Парэчча Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Каля возера Парэцкае, паміж вёскамі Кукры, Пратасы-Кукроўскія і Арцёмы. Мясцуецца царква ў маляўнічым месцы - на высокім узгорку над возерам.

Славутасць
Царква Ушэсця Гасподняга
55°18′46″ пн. ш. 27°57′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Парэчча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўны
Будаўніцтва 1877
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Парэцкая царква была пабудавана на дзяржаўныя сродкі рыжскім купцом Ламаносавым у 1877 годзе. З прычыны таго, што будавалася яна спехам і не якаснае, яшчэ тройчы яе рэстаўравалі (у 1888, і ў 1890, і ў 1895 годзе). Рамонт храма ў 1890 годзе быў вынікам страшнага ўрагану, які значна пашкодзіў дах царквы. Арыгінальныя купалы новага каменнага храма былі афарбаваны ў зялёны колер. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.

 

Архітэктура правіць

 
 
Магіла святара на царкоўным двары

Помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стылю. Кананічная чатырохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя набыла надзвычай арыгінальнае рашэнне. Малітоўная зала — высокі васьмігранны аб'ём завершаны макаўкай (раней магутным сплюснутым цыбулепадобным купалам з макаўкай). Да якога праз кароткую і нізкую трапезную далучаецца трох'ярусная (2 васьмерыка на чацверыку) званіца, сферычны купал якой таксама завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да пяціграннай апсіды па баках далучаны нізкія рызніцы. Грані фасадаў завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць