Спаса-Ушэсцеўская царква (Петрыкаў)

Спаса-Ушэсцеўская царква, ці царква Узнясення Гасподняга — праваслаўны храм у г. Петрыкаве Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Камунальнай.

Славутасць
Спаса-Ушэсцеўская царква
Узнясенская царква ў Петрыкаве.
Узнясенская царква ў Петрыкаве.
52°07′26″ пн. ш. 28°29′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Петрыкаў
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Дата пабудовы 1890 год
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1890 годзе з цэглы.

Архітэктура правіць

 
Унутры Узнясенскай царквы.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавага храма: прытвор-званіца, кароткая трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць 2 дамінанты: чатырохгранная купальная званіца з макаўкай і магутны васьмігранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, атанкаваныя ліштвы якіх графічна вылучаны на чырвонацагляным фоне фасадаў.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць