Спас Уседзяржыцель
Спас Уседзяржыцель, або Пантакратар (ад грэч. παντοκράτωρ — усяўладны, усёмагутны) — цэнтральны вобраз у іканаграфіі Хрыста, які ўяўляе Яго як Нябеснага Цара і Суддзю. Уседзяржыцелем Гасподзь шматкроць называецца ў Старым і Новым Запаветах. Збавіцель можа адлюстроўвацца ў рост, седзячы на троне, па пояс, або пагрудны. У левай руцэ скрутак або Евангелле, правая звычайна ў дабраслаўляючым жэсце.
Паходжанне і значэнне назвы
правіцьЭпітэт «Уседзяржыцель», напісаны побач з імем Ісуса Хрыста, выказвае, апроч іншага, дагмат Богаўцелаўлення: тытул Уседзяржыцеля ставіцца ў поўнай меры і да Боскай, і да чалавечай прыроды Збавіцеля. З'яўляецца складнікам грэчаскіх слоў παν — усе, і κρατος — сіла. Эпітэт часцей за ўсё разумеецца пад сэнсам усемагутнасці, гэта значыць, магчымасці стварыць абсалютна ўсё, што з'яўляецца адной з прэрагатыў Бога. Іншымі словамі, менш літаратурным перакладам слова παντοκρατωρ будзе словазлучэнне «Уладар усяго», «Кіраўнік свету».
Гістарычна тэрмін з'явіўся ў раннехрысціянскім грамадстве, калі ўсё часцей у грэчаскай мове стала праяўляцца неабходнасць перавесці адно з яўрэйскіх імёнаў Бога — Эль Шадай (іўр.: אל שדי).
Найменне грэч. Κύριος παντοκράτωρ неаднакроць сустракаецца ў Старым Запавеце: «Госпадзе Уседзяржыцель, Божа Ізраіля!», «Цар усемагутны, найвысокі, Бог Уседзяржыцель», «ва ўладзе Госпада ўседзяржыцеля вароты смерці».
У раннехрысціянскай традыцыі, у Новым Запавеце імя «Усеўладны» паказвае на Хрыста Другога прышэсця: так, апостал Павел ў 2-м пасланні да Карынцянаў піша: «І буду вам Айцом, і вы будзеце Маімі сынамі і дачкамі, кажа Гасподзь Уседзяржыцель». Двойчы гэтае імя выкарыстоўвае ў Адкрыцці Ян Багаслоў: «Я ёсць Альфа і Амега, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсць, і быў, і прыйдзе, Уседзяржыцель», «Свят, свят, свят Гасподзь Бог Уседзяржыцель, які быў, ёсць і будзе».
Літаратура
правіць- Н. П. Кондаков . Иконографія Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа. Лицевой иконописный подлинникъ. Томъ. I. СПб., Комитет попечительства о русской иконописи. 1905. Репринт. М. «Паломникъ». 2001.
- Припачкин И. А. Иконография Господа Иисуса Христа. М., Изд-во «Паломникъ», 2001.- 224 с.: ил. ISBN 5-87468-110-8
- Ю. Г. Бобров Основы иконографии древнерусской живописи. СПб.: Аксиома, Мифрил, 1996. — 256 с, ил. (Малая история культуры) ISBN 5-86457-024-9