Спондаўскі сельсавет
Спо́ндаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Спонды.
Спондаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 58 населеных пунктаў (2013) |
Адміністрацыйны цэнтр | Спонды |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 лютага 2013 |
Насельніцтва (2009) | 967 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Косцевіцкі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Косцевічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Спонды, сельсавет перайменаваны ў Спондаўскі[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Жукойненскага сельсавета перададзены населены пункт Падліп’е[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Клюшчанскага сельсавета і частка скасаванага Жукойненскага сельсавета (37 населеных пунктаў: Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Дальняя, Ласі, Малое Туроўе, Мельніца Сарочча, Пільвіны, Сарочча, Сідарышкі, Тумкі, хутары Асенькішкі, Багудзенькі, Барынова, Быжына, Глінішча, Дворышча, Дрывасекі, Заазер’е, Кайміна Горная, Кляцішча, Леснічоўка, Лукавыя, Мінары-I, Мінары-II, Мінары-III, Навасада, Петрышкі, Пінікла-I, Пінікла-II, Пінікла-III, Рудаўка, Сідарышкі, Чарвонка, Якобішкі, Ясень і смалзавода «Сарочча»)[3]. З 31 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Астравецкага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Смаргонскага раёна. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзена вёска Кайміна Горная[4].
11 лістапада 2011 года былі ліквідаваныя хутары Гудалішкі і Кісялеўшчына[5].
26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — перададзеныя ў склад Міхалішкаўскага сельсавета[6].
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 2009 года насельніцтва Спондаўскага сельсавета складала 967 чалавек[7], з іх 86,3 % — беларусы, 9,2 % — палякі, 2,4 % — рускія[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- ↑ Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.